адзіна́ццаты

лічэбнік, парадкавы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адзіна́ццаты адзіна́ццатая адзіна́ццатае адзіна́ццатыя
Р. адзіна́ццатага адзіна́ццатай адзіна́ццатага адзіна́ццатых
Д. адзіна́ццатаму адзіна́ццатай адзіна́ццатаму адзіна́ццатым
В. адзіна́ццатага (адуш.)
адзіна́ццаты (неадуш.)
адзіна́ццатую адзіна́ццатае адзіна́ццатых (адуш.)
адзіна́ццатыя (неадуш.)
Т. адзіна́ццатым адзіна́ццатай адзіна́ццатым адзіна́ццатымі
М. адзіна́ццатым адзіна́ццатай адзіна́ццатым адзіна́ццатых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адзіна́ццаты оди́ннадцатый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адзіна́ццаты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да адзінаццаць. Адзінаццатая гадзіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзіна́ццаты ліч. élfter

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

адзіна́ццаць, -і, ліч. кольк.

Лік і колькасць 11.

А. рублёў.

|| парадк. адзіна́ццаты, -ая, -ае.

А. дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Адзінаццаты з’езд ВЛКСМ 10/503

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Адзінаццаты з’езд ЛКСМБ 6/329

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Адзінаццаты з’езд РКП(б) 1/106—107; 5/347, 352

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Адзінаццаты з’езд КП(б)Б 1/106; 4/162; 5/324; 10/292; 12/145, 146, 203

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АДЗІНА́ЦЦАТЫ З’ЕЗД КП(б)Б.

Адбыўся 22—29.11.1927 у Мінску; 344 дэлегаты з рашаючым і 220 з дарадчым голасам, якія прадстаўлялі 23 735 чл. І 11 392 канд. у чл. партыі. Парадак дня: даклады аб рабоце ЦК і ЦКК ВКП(б), справаздачы ЦК, ЦКК і рэвіз. камісіі КП(б)Б; даклады аб асновах 5-гадовага плана развіцця нар. гаспадаркі БССР і СССР, аб рабоце ў вёсцы, аб выніках нац.-культ. будаўніцтва і паліт.-асв. работы; выбары кіруючых органаў КП(б)Б.

З’езд арыентаваў планавыя органы БССР на фарсіраванне тэмпаў індустрыялізацыі, у сельскай гаспадарцы — на выкарыстанне розных формаў кааперавання, развіццё калект. формаў пры далейшай інтэнсіфікацыі і павышэнні прадукцыйнасці працы. Рэлігія разглядалася як ідэалогія антысав. элементаў. У ажыццяўленні нац. палітыкі акцэнты зроблены на развіццё нац. культур і нар. адукацыі, беларусізацыі. Дагматызавана формула класавага (пралетарскага) інтэрнац. выхавання, што стварала глебу для сектанцкіх скажэнняў у адносінах да культ. спадчыны і нац. культуры.

А.​М.​Малашка.

т. 1, с. 107

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)