адзыва́цца гл. адазвацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адзыва́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. адзыва́юся адзыва́емся
2-я ас. адзыва́ешся адзыва́ецеся
3-я ас. адзыва́ецца адзыва́юцца
Прошлы час
м. адзыва́ўся адзыва́ліся
ж. адзыва́лася
н. адзыва́лася
Загадны лад
2-я ас. адзыва́йся адзыва́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час адзыва́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адзыва́цца несов.

1. в разн. знач. отзыва́ться; (о звуке, боли — ещё) отдава́ться; (проявляться — ещё) ска́зываться; см. адазва́цца;

2. страд. отзыва́ться; см. адзыва́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адзыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да адазвацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адазва́цца, адзаву́ся, адзаве́шся, адзаве́цца; адзавёмся, адзавяце́ся, адзаву́цца; адзаві́ся; зак.

1. Адказаць на кліч, адгукнуцца; падаць голас, абазвацца; прагучаць у адказ на які-н. гук, удар; адбіцца.

Ледзь чутным трымценнем адазваліся ў вокнах шыбы.

Я крычаў, але ніхто не адазваўся.

2. аб кім-чым. Выказаць сваю думку, даць ацэнку каму-, чаму-н.

Добра а. аб новай кнізе.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Выклікаць сабою якое-н. пачуццё, адчуванне і пад.; даць сябе адчуць, выявіцца.

Спрацаванасць адазвалася хваробай.

Звестка адазвалася моцным болем у сэрцы.

4. перан., на што і без дап. Аднесціся спачувальна да чаго-н.; адказаць якім-н. пачуццём на што-н.

А. на заклік.

А. на просьбу.

|| незак. адзыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отма́ниваться страд. адва́блівацца; адзыва́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пахвала́, -ы́, мн. -ы́, -ва́л, ж.

Добры водзыў пра каго-, што-н., адабрэнне.

Адзывацца з пахвалой пра каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дры́нкаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Адзывацца пры трасенні дрыжачым гукам.

2. Няўмела іграць на музычным інструменце (разм.).

Д. на гітары.

|| наз. дры́нканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бо́мкаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Адзывацца звонкім гулам (пра звон, гадзіннік і пад.).

Здалёк чулася, як бомкаў звон.

|| аднакр. бо́мкнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. бо́мканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отзыва́ться несов.

1. адкліка́цца, адгу́квацца, адгука́цца, адзыва́цца;

2. (давать отзыв) адзыва́цца;

3. перен. (влиять) адбіва́цца;

хорошо́ отзыва́ться на ко́м-л. до́бра адбіва́цца на кім-не́будзь; см. отозва́ться;

4. страд. адкліка́цца, адзыва́цца; см. отзыва́тьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)