аджа́рскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
аджа́рскі |
аджа́рская |
аджа́рскае |
аджа́рскія |
| Р. |
аджа́рскага |
аджа́рскай аджа́рскае |
аджа́рскага |
аджа́рскіх |
| Д. |
аджа́рскаму |
аджа́рскай |
аджа́рскаму |
аджа́рскім |
| В. |
аджа́рскі (неадуш.) аджа́рскага (адуш.) |
аджа́рскую |
аджа́рскае |
аджа́рскія (неадуш.) аджа́рскіх (адуш.) |
| Т. |
аджа́рскім |
аджа́рскай аджа́рскаю |
аджа́рскім |
аджа́рскімі |
| М. |
аджа́рскім |
аджа́рскай |
аджа́рскім |
аджа́рскіх |
Крыніцы:
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
аджа́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да аджарцаў, Аджарыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аджа́рцы, -аў, адз. -рац, -рца, м.
Народ, які складае асноўнае насельніцтва Аджарыі.
|| ж. аджа́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.
|| прым. аджа́рскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ГРУЗІ́НСКАЯ МО́ВА,
адна з іберыйска-каўказскіх моў (картвельская група). Мова грузін, дзярж. мова Грузіі. Пашырана таксама на Паўн. Каўказе, у Азербайджане, Турцыі і Іране. Мае 2 групы дыялектаў, адрозненні паміж якімі нязначныя: горскія (хевсурскі, пшаўскі, тумскі і інш.) і плоскасныя (картлійскі, кахецінскі, імерэцінскі, рачынскі, гурыйскі, аджарскі і інш.). У развіцці літ. грузінскай мовы вылучаюць або 2 перыяды — старажытны (5—11 ст.) і новы (з 12 ст.), або 3 — стараж. (5—11 ст.), сярэдні (12—18 ст.) і новы (з 19 ст.). З 1860-х г. развіваецца адзіная літ. грузінская мова (аснова — картлійскі і кахецінскі дыялекты).
У фанетыцы грузінскай мовы 5 галосных і 28 зычных; у сістэме зычных назіраецца 5 траічных проціпастаўленняў звонкі — глухі — змычна-гартанны; асобна вылучаюцца фарынгальны і ларынгальны. Слабы сілавы націск на пачатковым складзе слова. У марфалогіі — аглюцінацыя з мноствам прэфіксальных формаў. У сінтаксісе — эргатыўная канструкцыя. Грузінская мова мае стараж. арыгінальнае пісьменства (гл. Грузінскае пісьмо).
т. 5, с. 456
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)