аддыхну́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. аддыхну́ аддыхнё́м
2-я ас. аддыхне́ш аддыхняце́
3-я ас. аддыхне́ аддыхну́ць
Прошлы час
м. аддыхну́ў аддыхну́лі
ж. аддыхну́ла
н. аддыхну́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час аддыхну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аддыхну́ць, ‑ну́, ‑не́ш, ‑не́; ‑нём, ‑няце́; зак.

Аднавіць сілы, перамяніўшы або зусім спыніўшы дзейнасць, работу, занятак і пад.; адпачыць. [Мікалай Патапавіч:] — А потым, калі ўжо аддыхнула галава, прасвятлелі думкі, стаў я патрошкі абмяркоўваць сваё становішча. Кулакоўскі. Людзі сена сушаць, косяць Ды пагоды ў неба просяць; Аддыхнуць пара б, дык дзе там! Хто з сялян гультуе летам? Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аддыхну́ць разм. sich erhlen; (us)rhen vi, sich usruhen; usspannen vi, sich entspnnen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

отдохну́ть сов. адпачы́ць, аддыхну́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аддыха́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да аддыхнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поотдохну́ть сов., разг. (тро́хі) аддыхну́ць, адпачы́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Адка́рхнуцьаддыхнуць’, параўн. прыкархнуць (Бір. дыс.), адкархнуцца ’адхаркнуцца’ (Касп.). Гукапераймальнае. Гл. кархаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гультаява́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.

Ухіляцца ад работы; бяздзейнічаць, лодарнічаць. Людзі сена сушаць, косяць Ды пагоды ў неба просяць; Аддыхнуць пара б, дык дзе там! Хто з сялян гультуе летам? Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перадыхну́ць tem hlen; sich (ein wnig) erhlen (аддыхнуць); Halt mchen, rsten vi (рабіць перапынак)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

таба́ка, ‑і, ДМ ‑бацы, ж.

1. Парашкападобны тытунь для нюхання.

2. Разм. Тое, што і тытунь. Гаўрыла пажадаў аддыхнуць. Выняў капшук, набіў піпку табакаю і ўзяў яе ў зубы. Гарэцкі. Дзямян развёў рукамі .. і выцягнуў з кішэні капшук з табакай. Пестрак.

3. Травяністая дэкаратыўная расліна сямейства паслёнавых з пахучымі кветкамі.

•••

Ні за нюх (панюх, панюшку) табакі гл. нюх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)