ВАЎКАВЫ́СКІ ЗАВО́Д ДА́ХАВЫХ І БУДАЎНІ́ЧА-АДДЗЕ́ЛАЧНЫХ МАШЫ́Н.

Створаны ў 1977—82 у г. Ваўкавыск Гродзенскай вобл. Выпускае машыны і абсталяванне для тынкавальных, дахавых і малярных работ (усяго каля 20 найменняў). Асн. прадукцыя (1995): машыны для падагрэву, нанясення, транспарціроўкі на дах бітумных масцік, агрэгаты помпавыя, шпаклёвачныя, малярныя і фарбавальныя, станцыі і ўстаноўкі малярныя, бетоназмяшальнікі, фарбапульты, кампрэсары, катлы і інш.

т. 4, с. 42

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аддзе́лачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аддзе́лачны аддзе́лачная аддзе́лачнае аддзе́лачныя
Р. аддзе́лачнага аддзе́лачнай
аддзе́лачнае
аддзе́лачнага аддзе́лачных
Д. аддзе́лачнаму аддзе́лачнай аддзе́лачнаму аддзе́лачным
В. аддзе́лачны (неадуш.)
аддзе́лачнага (адуш.)
аддзе́лачную аддзе́лачнае аддзе́лачныя (неадуш.)
аддзе́лачных (адуш.)
Т. аддзе́лачным аддзе́лачнай
аддзе́лачнаю
аддзе́лачным аддзе́лачнымі
М. аддзе́лачным аддзе́лачнай аддзе́лачным аддзе́лачных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

будаўні́ча-аддзе́лачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. будаўні́ча-аддзе́лачны будаўні́ча-аддзе́лачная будаўні́ча-аддзе́лачнае будаўні́ча-аддзе́лачныя
Р. будаўні́ча-аддзе́лачнага будаўні́ча-аддзе́лачнай
будаўні́ча-аддзе́лачнае
будаўні́ча-аддзе́лачнага будаўні́ча-аддзе́лачных
Д. будаўні́ча-аддзе́лачнаму будаўні́ча-аддзе́лачнай будаўні́ча-аддзе́лачнаму будаўні́ча-аддзе́лачным
В. будаўні́ча-аддзе́лачны (неадуш.)
будаўні́ча-аддзе́лачнага (адуш.)
будаўні́ча-аддзе́лачную будаўні́ча-аддзе́лачнае будаўні́ча-аддзе́лачныя (неадуш.)
будаўні́ча-аддзе́лачных (адуш.)
Т. будаўні́ча-аддзе́лачным будаўні́ча-аддзе́лачнай
будаўні́ча-аддзе́лачнаю
будаўні́ча-аддзе́лачным будаўні́ча-аддзе́лачнымі
М. будаўні́ча-аддзе́лачным будаўні́ча-аддзе́лачнай будаўні́ча-аддзе́лачным будаўні́ча-аддзе́лачных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тка́цка-аддзе́лачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тка́цка-аддзе́лачны тка́цка-аддзе́лачная тка́цка-аддзе́лачнае тка́цка-аддзе́лачныя
Р. тка́цка-аддзе́лачнага тка́цка-аддзе́лачнай
тка́цка-аддзе́лачнае
тка́цка-аддзе́лачнага тка́цка-аддзе́лачных
Д. тка́цка-аддзе́лачнаму тка́цка-аддзе́лачнай тка́цка-аддзе́лачнаму тка́цка-аддзе́лачным
В. тка́цка-аддзе́лачны (неадуш.)
тка́цка-аддзе́лачнага (адуш.)
тка́цка-аддзе́лачную тка́цка-аддзе́лачнае тка́цка-аддзе́лачныя (неадуш.)
тка́цка-аддзе́лачных (адуш.)
Т. тка́цка-аддзе́лачным тка́цка-аддзе́лачнай
тка́цка-аддзе́лачнаю
тка́цка-аддзе́лачным тка́цка-аддзе́лачнымі
М. тка́цка-аддзе́лачным тка́цка-аддзе́лачнай тка́цка-аддзе́лачным тка́цка-аддзе́лачных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аддзе́лачнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, спецыяліст па аддзелачных работах.

|| ж. аддзе́лачніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АДДЗЕ́ЛАЧНЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ ў будаўніцтве,

матэрыялы для аддзелачных работ. Падзяляюцца на аддзелачныя матэрыялы вонкавай і ўнутранай аддзелкі, на канструкцыйна-аддзелачныя і эксплуатацыйна-аддзелачныя. Да аддзелачных матэрыялаў належаць лакафарбавыя матэрыялы, абліцовачныя матэрыялы, аддзелачныя растворы і бетоны, прыродныя і штучныя каменныя матэрыялы, аддзелачная кераміка, матэрыялы і вырабы са шкла (гл. Шклаблокі, Шклопрафіліт, Шкляная плітка), з драўніны (паркет), паперы (шпалеры), пластычных мас (сінт. плёнкі, лінолеум, рэлін), дывановыя пакрыцці для падлогі і інш.

т. 1, с. 101

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АДДЗЕ́ЛАЧНЫЯ РАБО́ТЫ ў будаўніцтве,

работы, звязаныя з выкарыстаннем аддзелачных матэрыялаў у мэтах павышэння даўгавечнасці, паляпшэння эксплуатацыйных, санітарна-гігіенічных і архітэктурна-маст. якасцяў збудаванняў. Да аддзелачных работ належаць малярныя работы, абліцовачныя работы, шкляныя работы, шпалерныя і штукатурныя работы, устаноўка сталярных вырабаў і дэталяў, насціланне падлогі (у т. л. паркету). Паслядоўнасць і сумяшчэнне з інш. буд. работамі залежаць ад асаблівасцяў канструкцыі і тэхналогіі ўзвядзення збудаванняў, часткова выконваюцца пры вытв-сці буйнапамерных зборных элементаў.

т. 1, с. 101

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБЛІЦО́ВАЧНЫЯ РАБО́ТЫ,

аддзелка вонкавых і ўнутр. паверхняў збудаванняў ліставымі і плітачнымі матэрыяламі, разнавіднасць аддзелачных работ. Павышаюць даўгавечнасць і паляпшаюць архітэктурна-маст. выразнасць будынкаў. Асн. аперацыі: сартаванне і падрыхтоўка абліцовачных матэрыялаў, прыгатаванне буд. раствораў, клеяў і масцік, падрыхтоўка і разметка паверхні, уласна абліцоўка. Вонкавыя абліцовачныя работы выконваюць адначасова з муроўкай сцен ці пасля іх узвядзення, унутраныя праводзяць па заканчэнні агульных буд. работ. Адзін з відаў абліцовачных работ — мазаічнае пакрыццё (гл. ў арт. Мазаіка).

т. 1, с. 26

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБЛІЦО́ВАЧНЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ,

разнавіднасць аддзелачных матэрыялаў. Адрозніваюць абліцовачныя матэрыялы прыродныя і штучныя, для ўнутраных і вонкавых абліцовачных работ. Да прыродных належаць пліты і камяні з граніту, габра, лабрадарыту, вапняку, мармуру, туфу, пясчаніку і інш. горных парод. Штучныя абліцовачныя матэрыялы — керамічныя пліткі і камяні, вонкавая цэгла, вырабы са шкла (лісты, шклаблокі, дыванова-мазаічныя пліткі, панэлі са шклопрафіліту, пліты з сіталаў, шклосіталаў), мармуру штучнага, драўнінна-валакністыя і драўнінна-стружкавыя пліты. Выкарыстоўваюць лісты з азбестацэменту, шклапластыкаў, дэкар. фанеры, рулонныя, ліставыя і плітачныя палімерныя матэрыялы, дэкар.-акустычныя пліты. Фасады будынкаў абліцоўваюць таксама прафіляванымі вырабамі з алюмінію, сталі і дэкар. бетону.

т. 1, с. 26

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛЯ́РНЫЯ РАБО́ТЫ,

пакрыццё паверхняў будынкаў, збудаванняў і вырабаў ахоўнымі, дэкаратыўнымі або інш. фарбавальнымі саставамі; разнавіднасць аддзелачных работ. Уключаюць ачыстку паверхні, нанясенне грунтавога саставу, падмазку няроўных месцаў і суцэльную шпаклёўку, шліфаванне паверхні, афарбоўку.

Ачыстку паверхні робяць пескаструменнымі апаратамі, мех. шчоткамі і шарошкамі, ручнымі інструментамі; шпаклёўку — механізаванымі шпатэлямі і пнеўматычнымі агрэгатамі, што распыляюць шпаклёвачныя саставы, якія падрыхтоўваюць у выглядзе канцэнтратаў, што разбаўляюцца на месцы работ разбаўляльнікамі да патрэбнай кансістэнцыі (гл. Лакафарбавыя матэрыялы). Пры М.р. на буд. аб’ектах выкарыстоўваюць рыштаванні і падмосткі, падвесныя люлькі, для засцярогі — ахоўныя акуляры і рэспіратары.

І.​І.​Леановіч.

Інструменты і прыстасаванні для малярных работ: 1—6 — пэндзлі (пабелачны, маклавіца, ручнік, флейц, філянговы, тарцоўка); 7 — футравы валік; 8 — здвоены валік для афарбоўкі труб; 9 — ванначка з сеткай; 10 — шпатэль.

т. 10, с. 51

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)