адгру́каць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак. (разм.).

1. Перастаць грукаць.

2. перан., што. Пабудаваць, зрабіць, арганізаваць што-н. вялікае, дарагое і пад.

А. сабе дом.

3. перан., што. Працуючы, выконваючы абавязак, адбыць, адслужыць нейкі час.

Два гады на чыгунцы адгрукалі.

4. што. Адскакаць, станцаваць.

А. польку на танцах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адгру́каць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адгру́каю адгру́каем
2-я ас. адгру́каеш адгру́каеце
3-я ас. адгру́кае адгру́каюць
Прошлы час
м. адгру́каў адгру́калі
ж. адгру́кала
н. адгру́кала
Загадны лад
2-я ас. адгру́кай адгру́кайце
Дзеепрыслоўе
прош. час адгру́каўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адгру́каць сов., разг. отстуча́ть, отгро́хать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адгру́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. Перастаць грукаць. Пройдзе час, адгрукаюць гарматы, Змоўкнуць стрэлы, Знікнуць хмары дыму. Броўка.

2. перан.; што. Пабудаваць, адбудаваць або зрабіць што‑н. вялікае, значнае. — Заходзьце, сядайце за стол, цесляры, — Адгрукалі хату на славу. Бялевіч.

3. што. Адскакаць, станцаваць. Відаць, такі ўжо клімат тут [на курорце] гаючы, што нават самавітыя дзядзькі і цёткі, забыўшыся пра свае радыкуліты, прастрэлы і рэўматычныя ламоты, адгрукаюць вам «Польку-Янку» ці «Лявоніху». Вірня.

4. перан.; што. Працуючы, выконваючы абавязак, адбыць, адслужыць нейкі час. [Юнак:] — Два гады ў аўтароце разам адгрукалі. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адгру́каць

1. (перастаць грукаць) ufhören zu pltern [zu krchen, zu dnnern];

2. (пабудаваць, зрабіць што-н вялікае) разм. etw. Grßes buen [schffen*, listen]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

адбу́хаць, ‑ае; зак.

Разм. Скончыць бухаць; адгрукаць. Гармата адбухала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отгрохота́ть сов., разг. адгру́каць, адгруката́ць, адгрукаце́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отгро́хать сов.

1. разг. адгру́каць, адгруката́ць, адгрукаце́ць;

2. (отстроить, выстроить) прост. вы́будаваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)