адгадава́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адгаду́юся адгаду́емся
2-я ас. адгаду́ешся адгаду́ецеся
3-я ас. адгаду́ецца адгаду́юцца
Прошлы час
м. адгадава́ўся адгадава́ліся
ж. адгадава́лася
н. адгадава́лася
Загадны лад
2-я ас. адгаду́йся адгаду́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час адгадава́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адгадава́цца, ‑дуецца; зак.

Адкарміцца, стаць сытым, тоўстым. [Жук:] — Калі нас [салдат] так увесь час будуць харчаваць, то мы за тры гады адгадуемся, як на курорце. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)