АДВЕНТЫ́ЎНЫЯ РАСЛІ́НЫ,

заносныя расліны, ненаўмысна занесеныя ў пэўны рэгіён чалавекам або прыродным шляхам (вада, вецер, міграцыі жывёл, птушак і інш.) віды раслін, якія ў ім прыжыліся. Заносу садзейнічаюць гандаль с.-г. прадукцыяй (зернем, бавоўнай, воўнай), інтэнсіўны транспартны абмен, перасяленне людзей і інш. Адвентыўныя расліны могуць выцясняць абарыгенныя віды, парушаць структуру біягеацэнозаў, супраць пашырэння асобных з іх (небяспечнае пустазелле) прымаюць меры каранціну. У флоры Беларусі больш за 100 відаў адвентыўных раслін. З Еўропы занесены авёс шчаціністы, палявічка малая, з Амерыкі — купалка аднагадовая, аксамітнік сіняваты, галінзога драбнакветная, аксамітнік адкінуты, з Азіі — грэчка татарская, торбачнік палявы, аксамітнік хвастаты і інш.; з Афрыкі — лебяда пахучая.

т. 1, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

адвенты́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адвенты́ўны адвенты́ўная адвенты́ўнае адвенты́ўныя
Р. адвенты́ўнага адвенты́ўнай
адвенты́ўнае
адвенты́ўнага адвенты́ўных
Д. адвенты́ўнаму адвенты́ўнай адвенты́ўнаму адвенты́ўным
В. адвенты́ўны (неадуш.)
адвенты́ўнага (адуш.)
адвенты́ўную адвенты́ўнае адвенты́ўныя (неадуш.)
адвенты́ўных (адуш.)
Т. адвенты́ўным адвенты́ўнай
адвенты́ўнаю
адвенты́ўным адвенты́ўнымі
М. адвенты́ўным адвенты́ўнай адвенты́ўным адвенты́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

АНТРАПАФІ́ТЫ (ад антрапа... + ...фіт(ы)], расліны, якія не звязаны з прыродным развіццём мясц. флоры (у адрозненне ад апафітаў) і ўвайшлі ў яе ў выніку гасп. дзейнасці чалавека. Падзяляюцца на археафіты (віды, якія трапілі ў флору да канца 15 ст.) і кенафіты (ад пач. 16 ст. і да цяперашняга часу). Да археафітаў належыць большасць пустазелля, да кенафітаў — адвентыўныя расліны і інтрадукаваныя расліны. У флоры Беларусі антрапафітаў больш за 400 відаў.

т. 1, с. 393

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)