адва́льна-пагру́зачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адва́льна-пагру́зачны адва́льна-пагру́зачная адва́льна-пагру́зачнае адва́льна-пагру́зачныя
Р. адва́льна-пагру́зачнага адва́льна-пагру́зачнай
адва́льна-пагру́зачнае
адва́льна-пагру́зачнага адва́льна-пагру́зачных
Д. адва́льна-пагру́зачнаму адва́льна-пагру́зачнай адва́льна-пагру́зачнаму адва́льна-пагру́зачным
В. адва́льна-пагру́зачны (неадуш.)
адва́льна-пагру́зачнага (адуш.)
адва́льна-пагру́зачную адва́льна-пагру́зачнае адва́льна-пагру́зачныя (неадуш.)
адва́льна-пагру́зачных (адуш.)
Т. адва́льна-пагру́зачным адва́льна-пагру́зачнай
адва́льна-пагру́зачнаю
адва́льна-пагру́зачным адва́льна-пагру́зачнымі
М. адва́льна-пагру́зачным адва́льна-пагру́зачнай адва́льна-пагру́зачным адва́льна-пагру́зачных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КУСТАРЭ́З,

машына для расчысткі тэрыторыі ад хмызняку і драбналесся (дрэў дыяметрам да 25 см). Бываюць адвальна-нажавыя, вальцава-нажавыя і нажавыя.

Найб. пашыраныя адвальна-нажавыя К. складаюцца са штурхальнай рамы, навешанай на гусенічны трактар, клінападобнага адвала з гарыз. нажамі, канатна-блочнай ці гідраўл. сістэмы кіравання. Выкарыстоўваюцца пры асваенні новых зямель (пры выкананні культуртэхнічных работ), буд-ве і эксплуатацыі дарог, пракладцы газаправодаў, каналаў, прасек і інш.

І.​І.​Леановіч.

Кустарэз: 1 — адвал; 2 — агараджэнне трактара; 3 — гідрацыліндр; 4 — штурхальная рама; 5 — нож.

т. 9, с. 57

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНАЛАКАПА́ЛЬНІК, канавакапальнік,

машына для пракладкі і рамонту асушальных і арашальных каналаў, канаў, траншэй, кюветаў і інш. Бываюць з актыўнымі (ротар, фрэза), пасіўнымі (плуг, адвал) і камбінаванымі рабочымі органамі. Пашыраны К. з капіруючай фрэзай, двухфрэзерныя, шнэкаротарныя, адвальна-ротарныя, плужныя.

Складаюцца з базавай машыны (трактар, самаходнае шасі) і рабочых органаў, якія навешваюцца ззаду або збоку К. з капіруючай фрэзай і двухфрэзерныя з гусенічнымі рухачамі высокай праходнасці выкарыстоўваюць на пераўвільготненых тарфяніках, двухротарныя і шнэкаротарныя — на мінер. грунтах з высокай нясучай здольнасцю. Адвальна-ротарныя і плужныя — універсальнага выкарыстання, імі ў асн. пракладваюць каналы невял. глыбіні. К. з актыўнымі (ратацыйнымі) рабочымі органамі ствараюць папярочны профіль канала з роўнымі адхонамі Фрэзерныя пракладваюць каналы глыб. 0,5—2 м у балотна-тарфяных грунтах, ротарныя — глыб. да 2 м у шчыльных грунтах, плужныя — глыб. 0,4—1,2 м. К. з камбінаванымі рабочымі органамі пракладваюць за адзін праход канал глыб. да 3 м, планіруюць дно і адхоны. На Беларусі некаторыя тыпы К. створаны ў СКБ «Меліярмаш», Цэнтр. НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, на Мазырскім з-дзе меліярац. машын.

І.​І.​Леановіч.

Схемы каналакапальнікаў: а — двухфрэзернага (1 — трактар, 2 — зачышчальнае прыстасаванне з планіруючым адвалам, 3 — фрэза); б — прычапнога плужнага (1 — трактар, 2 — цягавая рама, 3 — плуг з адваламі і бермаачышчальнікамі, 4 — апорнае кола, 5 — хадавое кола); е — шнэкаротарнага (1 — шнэк, 2 — ротар, 3 — канвеер).

т. 7, с. 567

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)