адбудава́цца, -ду́юся, -ду́ешся, -ду́ецца; -ду́йся; зак.

1. Закончыць пабудову чаго-н. для сябе.

Да восені адбудуемся.

2. Пабудавацца нанава, аднавіць жыллё пасля разбурэння, пажару і пад.

Вёска нанава адбудавалася.

|| незак. адбудо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адбудава́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адбуду́юся адбуду́емся
2-я ас. адбуду́ешся адбуду́ецеся
3-я ас. адбуду́ецца адбуду́юцца
Прошлы час
м. адбудава́ўся адбудава́ліся
ж. адбудава́лася
н. адбудава́лася
Загадны лад
2-я ас. адбуду́йся адбуду́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час адбудава́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адбудава́цца сов. (окончить строить) отстро́иться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адбудава́цца, ‑будуюся, ‑будуешся, ‑будуецца; зак.

1. Пабудавацца нанава; аднавіць тое, што было разбурана, знішчана. Сяло Гарадзішча, дашчэнту спаленае ў часе вайны фашыстамі, цяпер адбудавалася. Гурскі. [Кастрыца] — У нас жа ніводнай хаты не засталося, ні каровы, ні пеўня .. Ну, дзякаваць, адбудаваліся скора. Марціновіч.

2. Старанна, усё прадугледзеўшы, пабудавацца. Як папрыгажэў горад! Як адбудаваўся! Ус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абла́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак.

Навесці лад у гаспадарцы, адбудавацца, абжыцца.

А. на новым месцы.

|| незак. абла́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадбудо́ўвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Адбудавацца — пра ўсіх, многіх. Сяляне паадбудоўваліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адбудо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аюцца; незак.

1. Незак. да адбудавацца.

2. Зал. да адбудоўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отстро́иться

1. (о стройке) адбудава́цца, мног. паадбудо́ўвацца;

2. (о радиоприёмнике) адстро́іцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абла́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Навесці лад у гаспадарцы; абжыцца, адбудавацца. Тыя, хто быў перасяліўся на хутары раней, цяпер ужо абладзіліся, панакрывалі неяк саломай будынкі. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

восстанови́ться

1. (прийти в прежнее состояние) аднаві́цца; вярну́цца;

2. (о сооружении, хозяйстве, промышленности) адбудава́цца, аднаві́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)