адбо́рнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. адбо́рнік адбо́рнікі
Р. адбо́рніка адбо́рнікаў
Д. адбо́рніку адбо́рнікам
В. адбо́рнік адбо́рнікі
Т. адбо́рнікам адбо́рнікамі
М. адбо́рніку адбо́рніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адбо́рнік м., спец. отбо́рник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адбо́рнік, ‑а, м.

Гэблік з вузкім лязом для выстругвання фігурнай паверхні чаго‑н. Якога толькі інструменту ў .. [бацькі] не было! І гэблікі, і адборнікі, і калёвачкі, і пазнікі, і пілкі ўсялякія. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Адбо́рнік ’рубанак для вычаскі фальца’ (Інстр. II) да адбіраць. Гл. браць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

отбо́рник плот. адбо́рнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шархе́бель, ‑я, м.

Інструмент для першаснага грубага стругання драўніны — род рубанка. Так неўпрыкметку вывучыў .. [хлопчык] сталярны інструмент, уведаў, дзе і калі ўжываецца калёвачка, адборнік, .. шархебель. Пальчэўскі.

[Ням. Schärfhobel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)