агітава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак.

1. за каго-што і без дап. Займацца агітацыяй (у 2 знач.).

А. за кандыдата ў дэпутаты.

2. каго (што). Пераконваць у чым-н., схіляць да чаго-н., угаворваць (разм.).

А. сябра ісці па ягады.

|| зак. сагітава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны (да 2 знач.).

|| наз. агіта́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агітава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. агіту́ю агіту́ем
2-я ас. агіту́еш агіту́еце
3-я ас. агіту́е агіту́юць
Прошлы час
м. агітава́ў агітава́лі
ж. агітава́ла
н. агітава́ла
Загадны лад
2-я ас. агіту́й агіту́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час агіту́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

агітава́ць несов. агити́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

агітава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.

1. Займацца агітацыяй (у 1 знач.). Трэба мець на ўвазе, што ў гэтай выбарчай кампаніі кожнаму агітатару прыйдзецца агітаваць адначасова за некалькіх кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. «Звязда». Самае большае, што маглі зрабіць камсамольцы, гэта агітаваць за таварыства. Крапіва.

2. каго. Разм. Пераконваць у чым‑н., схіляць да чаго‑н.; угаворваць. Астатнія [вучні] аднесліся да гуртка з іроніяй, кпілі, бяскрыўдна жартавалі: кожны агітаваў суседа, а сам не запісваўся. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агітава́ць

1. agiteren vt, vi, wrben* vi (за что-н. für A);

2. разм. (пераконваць) zu überzugen verschen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

агітава́ць

(лац. agitare = узбуджаць)

1) займацца агітацыяй, прапагандаваць што-н.;

2) пераконваць у чым-н., схіляць да пэўнай дзейнасці, угаворваць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Агітава́ць (БРС). Словаўтваральны паланізм XX ст. Гл. Гіст. мовы, 2, 143.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сагітава́ць гл. агітаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агити́ровать несов. агітава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

agiteren

vi агітава́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)