агіт...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае знач. слова «агітацыйны», напр.: агіткалектыў, агітпункт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агіт...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае слову «агітацыйны», напрыклад: агітбрыгада, агітпункт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Schtwerbung

f

1.

- агіта́цыя з дапамо́гай плака́таў [дыягра́м] 2. -, -en (агі́т)плака́т, дыягра́ма

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

АБРАМО́ВІЧ Марыян Станіслаў

(25.3.1871, г. Цвер — 7.1.1925),

удзельнік рэв. руху, дзеяч культуры Польшчы і Беларусі. У час вучобы ў Маскоўскім ун-це ўзначальваў гурток сацыяліст. кірунку ў маскоўскім польскім коле. У 1892 выдаў у Тыльзіце (Усх. Прусія) бел. агіт. брашуру «Дзядзька Антон», за што арыштаваны, прыгавораны да 3 гадоў турмы і 6 гадоў ссылкі, пасля якой жыў у Пецярбургу, узначальваў рабочую друкарню «Праца». У рэвалюцыю 1905—07 забяспечваў сувязь паміж Польскай сацыяліст. партыяй і рас. рэв. партыямі. З 1908 у Варшаве. З 1918 займаўся архіўнай і бібліятэчнай справай.

Літ.:

Скалабан В. Працяг гісторыі з «Дзядзькам Антонам» // Полымя. 1988. № 2.

т. 1, с. 38

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)