Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
агуро́чнік, -ку м.
1. огуре́чная ботва́;
2.бот. огуре́чник, огуре́чная трава́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
агуро́чнік, ‑у, м., зб.
Разм. Агурочнае бацвінне. [Круміньскі] доўга поўзаў, хаваючыся, па градах, шукаючы свістка ў гарбузах і ў агурочніку, і ў траве каля плоту.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АГУРО́ЧНІК, бурачнік (Borago),
род адна- і шматгадовых травяністых раслін сям. бурачнікавых. 3 віды, пашыраныя пераважна ў Міжземнамор’і. Лёгка дзічэе, як пустазелле трапляецца ў Еўропе і Зах. Азіі. На Беларусі — агурочнік лекавы, або агурочная трава (D. officinalis), — адналетнік.
Выш. 30—100 см, сцябло прамастойнае. Лісце суцэльнае з агурочным пахам і смакам (адсюль назва). Цвіце ў чэрв. — ліпені. Кветкі блакітныя, ружовыя, белыя, у суквеццях-завітках. Плод — чатырохарэшак Лекавая (мачагонны, патагонны, змякчальны сродак), меданосная і дэкар. расліна, вырошчваюць як агародніну (маладое лісце прыдатнае на салату).