Агрэгатная уніфікаваная сістэма 1/85

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АГРЭГА́ТНАЯ УНІФІКАВА́НАЯ СІСТЭ́МА

(АУС),

тэхнічная сістэма са стандартнымі блокамі кіравання вытворчымі працэсамі. Уваходныя і выхадныя параметры блокаў уніфікаваныя, таму ў схемах аўтаматыкі яны могуць выкарыстоўвацца ў розных спалучэннях і колькасцях. Гэта дазваляе збіраць розныя па прызначэнні сістэмы аўтам. кіравання і кантролю.

У залежнасці ад віду энергіі для перадачы сігналаў АУС падзяляюцца на электрычныя, пнеўматычныя, гідраўлічныя і камбінаваныя. Найб. пашыраны пнеўматычныя, у якія ўваходзяць блокі вымярэння, рэгулявання, суматары, задатчыкі, функцыянальныя пераўтваральнікі, узмацняльнікі, блокі для выканання лагічных аперацый, сігнальныя прыстасаванні, прыборы кантролю, выканаўчыя механізмы і інш. АУС выкарыстоўваюцца пры аўтаматызацыі вытв-сці ў розных галінах прам-сці.

т. 1, с. 86

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

агрэга́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. агрэга́тны агрэга́тная агрэга́тнае агрэга́тныя
Р. агрэга́тнага агрэга́тнай
агрэга́тнае
агрэга́тнага агрэга́тных
Д. агрэга́тнаму агрэга́тнай агрэга́тнаму агрэга́тным
В. агрэга́тны (неадуш.)
агрэга́тнага (адуш.)
агрэга́тную агрэга́тнае агрэга́тныя (неадуш.)
агрэга́тных (адуш.)
Т. агрэга́тным агрэга́тнай
агрэга́тнаю
агрэга́тным агрэга́тнымі
М. агрэга́тным агрэга́тнай агрэга́тным агрэга́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыбо́рна-агрэга́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыбо́рна-агрэга́тны прыбо́рна-агрэга́тная прыбо́рна-агрэга́тнае прыбо́рна-агрэга́тныя
Р. прыбо́рна-агрэга́тнага прыбо́рна-агрэга́тнай
прыбо́рна-агрэга́тнае
прыбо́рна-агрэга́тнага прыбо́рна-агрэга́тных
Д. прыбо́рна-агрэга́тнаму прыбо́рна-агрэга́тнай прыбо́рна-агрэга́тнаму прыбо́рна-агрэга́тным
В. прыбо́рна-агрэга́тны (неадуш.)
прыбо́рна-агрэга́тнага (адуш.)
прыбо́рна-агрэга́тную прыбо́рна-агрэга́тнае прыбо́рна-агрэга́тныя (неадуш.)
прыбо́рна-агрэга́тных (адуш.)
Т. прыбо́рна-агрэга́тным прыбо́рна-агрэга́тнай
прыбо́рна-агрэга́тнаю
прыбо́рна-агрэга́тным прыбо́рна-агрэга́тнымі
М. прыбо́рна-агрэга́тным прыбо́рна-агрэга́тнай прыбо́рна-агрэга́тным прыбо́рна-агрэга́тных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)