агрызну́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. агрызну́ся агрызнё́мся
2-я ас. агрызне́шся агрызняце́ся
3-я ас. агрызне́цца агрызну́цца
Прошлы час
м. агрызну́ўся агрызну́ліся
ж. агрызну́лася
н. агрызну́лася
Загадны лад
2-я ас. агрызні́ся агрызні́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час агрызну́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

агрызну́цца сов., прям., перен. огрызну́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

агрызну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Злосна забурчаць ці забрахаць, пагражаючы ўкусіць таго, хто закрануў (у адносінах да некаторых жывёл). Нават самы добры кот, калі хто нечакана смаргане яго за хвост, агрызнецца. Гарэцкі.

2. перан. Разм. Груба, са злосцю адказаць на чыё‑н. пытанне, заўвагу. — Ды маўчы ты, — агрызнуўся на жонку Лявон. Сабаленка. Не хацелася яму [Саньку] аддаваць сваю вушанку чужому хлапцу. Але ж гэты чорны прыстаў... Смала, а не чалавек... Ды Сідараў, пэўна, не ўмеў і агрызнуцца добра. Чыгрынаў. // Аказаць супраціўленне. Спачатку нехта ўдарыў з вінтоўкі, потым на голас вінтоўкі злосна агрызнуўся і кулямёт. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агрыза́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. Звычайна пра сабаку: злосна бурчаць ці брахаць, пагражаючы ўкусіць таго, хто закрануў.

2. перан. Груба, са злосцю адказваць на заўвагі (разм.).

На кожнае слова агрызаецца, не дае гаварыць.

|| аднакр. агрызну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агрыза́цца, агрызну́цца

1. (пра жывёл) die Zähne fltschen;

2. разм. bssig ntworten, nfahren* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

огрызну́ться сов., прям., перен. агрызну́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

окры́ситься сов., прост. агрызну́цца, ашчэ́рыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

агрыза́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да агрызнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аскірзну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм. Тое, што і агрызнуцца (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

odfuknąć

зак. разм. агрызнуцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)