аграфі́я

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. аграфі́я
Р. аграфі́і
Д. аграфі́і
В. аграфі́ю
Т. аграфі́яй
аграфі́яю
М. аграфі́і

Іншыя варыянты: агра́фія.

Крыніцы: tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

агра́фія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. агра́фія
Р. агра́фіі
Д. агра́фіі
В. агра́фію
Т. агра́фіяй
агра́фіяю
М. агра́фіі

Іншыя варыянты: аграфі́я.

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

агра́фія ж., мед. агра́фия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

агра́фі́я, ‑і, ж.

Расстройства або поўная страта здольнасці пісаць.

[Ад грэч. a — адмоўная часціца і gráphō — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агра́фія

(ад а- + -графія)

страта здольнасці пісаць у сувязі з паражэннем пэўных аддзелаў кары галаўнога мозгу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

агра́фія

(ад гр. а- = не + grapho = пішу)

мед. страта здольнасці пісаць у сувязі з паражэннем пэўных аддзелаў галаўнога мозгу (параўн. алексія).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

агра́фия мед. агра́фія, -фіі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АФА́ЗІЯ

(ад а... + грэч. phasis выказванне),

парушэнне мовы з поўнай або частковай стратай здольнасці карыстацца словамі ці фразамі для выказвання думак або разумець чужую мову пры пашкоджванні пэўных участкаў кары галаўнога мозга, але захаванні функцыі артыкуляцыйнага апарата і слыху. Часта камбінуецца з парушэннем чытання (алексія), пісьма (аграфія), ліку (акалькулія). Узнікае пры інсультах, пухлінах і абсцэсах мозга, чэрапна-мазгавых траўмах і інш. Адрозніваюць афазію маторную (цяжка або немагчыма вымавіць слова, выказаць думку пры захаванні здольнасці вымаўляць асобныя гукі і разумець мову), сенсорную (неразуменне мовы пры нармальным слыху), семантычную (парушэнне разумення сэнсу фраз пры захаванні разумення асобных слоў), амнестычную (хворыя забываюць назвы прадметаў, але даюць ім характарыстыку), татальную (страта хворымі здольнасці гаварыць, разумець, чытаць і пісаць). Пры ўсіх формах афазіі лечаць асн. захворванне, праводзяць заняткі з лагапедам.

т. 2, с. 125

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)