аго́ўтацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. аго́ўтаюся аго́ўтаемся
2-я ас. аго́ўтаешся аго́ўтаецеся
3-я ас. аго́ўтаецца аго́ўтаюцца
Прошлы час
м. аго́ўтаўся аго́ўталіся
ж. аго́ўталася
н. аго́ўталася
Загадны лад
2-я ас. аго́ўтайся аго́ўтайцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час аго́ўтаўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аго́ўтацца сов., прост. пообвы́кнуть, свы́кнуться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аго́ўтацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Абл. Паступова асвоіцца, прывыкнуць. [Васіль:] — Чалавек агоўтаецца, звыкнецца, яму здаецца, гэтак яму і патрэбна... Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аго́ўтацца, агойтацца ’звыкнуць, супакоіцца’ (БРС, Шат., Бір. дыс., Бяльк., Гарэц., Янк. I), ’прыйсці да памяці’ (КЭС, Некр.), ’ачысціцца ад гразі’ (Шат., Касп.). Няясна. Зыходная форма павінна быць *гоўтацца (параўн. укр. (о)говтатися). Магчыма, запазычанне. Этымалогіі на славянскай глебе няма і слова мае вельмі звужаны арэал (беларуска-ўкраінская ізалекса?). Тады з балт.: літ. gul̃ti ’легчы адпачываць, спаць’, gùlta ’пасцель, ложа’, лат. gùlta ’тс’. Бел. *гоўтацца ’адпачываць’ дало агоўтацца ’звыкнуць, супакоіцца, прыйсці да памяці’. У гэтым выпадку няясна, як вытлумачыць другое значэнне ’ачысціцца ад гразі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разго́ўтацца ’разагнаць сон, прачнуцца’ (Бяльк.; бялын., Янк. 3.). Гл. агоўтацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыго́ўтацца (прыго́ўтаціса) ’супакоіцца’ (пруж., Сл. ПЗБ). Прэфіксальнае ўтварэнне ад незафіксаванага о́ўтацца. Няясна. Цікава, што арэал распаўсюджання роднасных форм (верагодна, агульны) — паўднёварускі і ўкраінскі: кур., арл., разан., варонеж. прыголта́ться ’прызвычаіцца, асвоіцца; прыцярпецца’, варонеж. ’налажыцца; прыстасавацца’, укр. приго́втатися ’асвоіцца, азнаёміцца’ < приго́втати ’прывучыць; асвоіць, азнаёміць’. Параўн. аго́ўтацца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)