аго́рклы, -ая, -ае.

1. Які набыў горкі смак.

А. сыр.

А. квас.

2. перан. Пра тое, што надакучыла, абрыдла; невыносны, цяжкі.

Агорклая цішыня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аго́рклы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аго́рклы аго́рклая аго́рклае аго́рклыя
Р. аго́рклага аго́рклай
аго́рклае
аго́рклага аго́рклых
Д. аго́ркламу аго́рклай аго́ркламу аго́рклым
В. аго́рклы (неадуш.)
аго́рклага (адуш.)
аго́рклую аго́рклае аго́рклыя (неадуш.)
аго́рклых (адуш.)
Т. аго́рклым аго́рклай
аго́рклаю
аго́рклым аго́рклымі
М. аго́рклым аго́рклай аго́рклым аго́рклых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аго́рклы

1. см. зго́рклы;

2. перен. опроти́вевший, надое́вший, опосты́левший

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аго́рклы, ‑ая, ‑ае.

1. Пра тое, што набыло горкі смак. Не спазнаўшы месяца мядовага, Яблынькі прачнуліся удовымі, Доляй падзяліліся з рабінамі — Дзічкамі агорклымі зрабіліся. Барадулін.

2. перан. Пра тое, што надакучыла, абрыдла. З двара пачуўся так добра знаёмы, такі ўжо агорклы голас: «Мар-ры!» Брыль. // Невыносны, цяжкі. [Язэп:] — Як там маці? [Даша:] — Нічога... І зноў настала агорклая цішыня. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аго́рклы

1. (пра смак) btter (gewrden);

2. перан. (надакучлівы, абрыдлы) lästig, zdringlich

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)