аго́нія, -і, ж.

Кананне, перадсмяротны стан арганізма.

|| прым. агані́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аго́нія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. аго́нія
Р. аго́ніі
Д. аго́ніі
В. аго́нію
Т. аго́ніяй
аго́ніяю
М. аго́ніі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

аго́нія ж. аго́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аго́нія, ‑і, ж.

Перадсмяротны стан арганізма, кананне. Вепр дзіка рохкнуў, выскачыў з рову і ўпаў на снег з разарваным жыватом і з выпаўшымі вантробамі, б’ючыся ў страшнай перадсмяротнай агоніі. Колас.

[Грэч. agōnia — змаганне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АГО́НІЯ

(ад грэч. agōnia барацьба),

згасанне асн. жыццёвых працэсаў у перыяд, які папярэднічае смерці. Суправаджаецца стратай свядомасці, парушэннем дыхання, згасаннем адчувальнасці, рэзкім спадам сардэчнай дзейнасці, памутненнем рагавіцы вока, сінявата-барвовым адценнем скуры. Працягласць агоніі — некалькі мінут, гадзіны.

т. 1, с. 79

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аго́нія ж мед Agone f -, Tdeskampf m -(e)s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

аго́нія

(с.-лац. agoma, ад гр. agonia = трывога)

1) перадсмяротныя пакуты, кананне;

2) перан. заняпад, дажыванне чаго-н.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

аго́нія

(с.-лац. agonia, ад гр. agonia = трывога)

1) перадсмяротны стан арганізма; перадсмяротныя мукі;

2) перан. заняпад, дажыванне чаго-н. (напр. а. злачыннай дыктатуры).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

агані́чны гл. агонія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перадсмяро́тны, -ая, -ае.

Які бывае, наступае перад смерцю.

Перадсмяротная агонія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)