агля́дваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. агля́дваю агля́дваем
2-я ас. агля́дваеш агля́дваеце
3-я ас. агля́двае агля́дваюць
Прошлы час
м. агля́дваў агля́двалі
ж. агля́двала
н. агля́двала
Загадны лад
2-я ас. агля́двай агля́двайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час агля́дваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

агля́дваць несов., см. агляда́ць 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

агля́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да агледзець (у 1, 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агляда́ць, агля́дваць гл. агледзець

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

аглядваць, аглядаць, азіраць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

агле́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць; агле́дзь; -джаны; зак., каго-што.

1. Акінуць позіркам, разгледзець з усіх бакоў, азнаёміцца з кім-, чым-н.

А. новы дом.

2. Абследаваць, вызначыць стан каго-, чаго-н. шляхам праверкі яго работы (чалавека, машыны).

А. хворага.

А. машыну.

3. Прывесці ў парадак; падправіць, паднавіць.

А. хату на зіму.

4. Заглянуць усюды, шукаючы каго-, чаго-н.

Агледзеў вагон — няма дзеда.

5. Выпадкова ці знарок адшукаць, напаткаць прыхаванае.

Назаўтра раніцай агледзеў ён скарб.

|| незак. агля́дваць, -аю, -аеш, -ае і агляда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. агля́д, -у, М -дзе, м. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

огля́дывать несов. агляда́ць, агля́дваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вайскаві́к, ‑а, м.

Разм. Тое, што і вайсковец. — Чаго маўчыш? — не зусім здаволена спытаў.. [шафёр], і сам пачаў аглядваць былога вайскавіка. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агля́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да аглянуцца. Ішла.. [жанчына] чамусьці крадком і ўвесь час аглядвалася. Якімовіч.

2. Зал. да аглядваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агля́двацца несов.

1. см. агляда́цца 1;

2. страд. осма́триваться, обозрева́ться; см. агля́дваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)