аглюцінаты́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аглюцінаты́ўны аглюцінаты́ўная аглюцінаты́ўнае аглюцінаты́ўныя
Р. аглюцінаты́ўнага аглюцінаты́ўнай
аглюцінаты́ўнае
аглюцінаты́ўнага аглюцінаты́ўных
Д. аглюцінаты́ўнаму аглюцінаты́ўнай аглюцінаты́ўнаму аглюцінаты́ўным
В. аглюцінаты́ўны (неадуш.)
аглюцінаты́ўнага (адуш.)
аглюцінаты́ўную аглюцінаты́ўнае аглюцінаты́ўныя (неадуш.)
аглюцінаты́ўных (адуш.)
Т. аглюцінаты́ўным аглюцінаты́ўнай
аглюцінаты́ўнаю
аглюцінаты́ўным аглюцінаты́ўнымі
М. аглюцінаты́ўным аглюцінаты́ўнай аглюцінаты́ўным аглюцінаты́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аглюцінаты́ўны в разн. знач. агглютинати́вный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аглюцінаты́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да аглюцінацыі (у 1 знач.). Аглюцінатыўная здольнасць крывяной сывараткі.

2. Які характарызуецца аглюцінацыяй (у 2 знач.). Аглюцінатыўныя мовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аглюцінаты́ўны

(ад аглюцінацыя)

звязаны з аглюцінацыяй;

а-ыя мовы — мовы, у якіх граматычныя формы і вытворныя словы ўтвараюцца спосабам аглюцінацыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

агглютинати́вный аглюцінаты́ўны;

агглютинати́вный тип языка́ лингв. аглюцінаты́ўны тып мо́вы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

agglutinative [əˈglu:tɪnətɪv] adj. ling. аглюцінаты́ўны;

agglutinative languages аглюцінаты́ўныя мо́вы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

агглютини́рующий

1. прич. які́ (што) аглюціні́руе;

2. прил. аглюцінаты́ўны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АЎСТРАЛІ́ЙСКІЯ МО́ВЫ,

сям’я моў, на якіх гаворыць карэннае насельніцтва Аўстраліі (акрамя папуаскай мовы мірыям і тасманскіх моў). Агульная колькасць моў ад 200 да 600 (у сувязі з істотнымі адрозненнямі паміж дыялектамі), значная частка знікла або знікае. Аўстралійскія мовы ўключаюць 12 асобных моў і 16 сем’яў (найбольш моў у сям’і паманюнга — каля 180).

Фанетычная сістэма большасці аўстралійскіх моў мае тры галосныя (i, a, u), сярод зычных няма свісцячых і шыпячых, не адрозніваюцца глухія і звонкія. Націск, як правіла, на першым складзе. Граматычны лад усіх аўстралійскіх моў аглюцінатыўны. Парадак слоў у сказе — свабодны. Усе аўстралійскія мовы — бяспісьменныя.

т. 2, с. 91

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУРА́ЦКАЯ МО́ВА,

адна з мангольскіх моў; мова буратаў, што жывуць у Бураціі, Іркуцкай і Чыцінскай вобл. Расіі, на Пн Манголіі і ПнУ Кітая. Падзяляецца на 4 тэр.-дыялектныя групы: зах. (эхірыт-булагацкую), прамежкавую (алара-тукінскую), усх. (харынскую) і паўд. (цангола-сартульскую). У аснову сучаснай літ. бурацкай мовы пакладзены харынскі дыялект. Граматычны строй — аглюцінатыўны. Асаблівасці фанетыкі — наяўнасць кароткіх і доўгіх галосных, а таксама дыфтонгаў, марфалогіі — 7 склонаў, адсутнасць уступальных і ўмоўных дзеепрыслоўяў; у лексіцы шмат запазычанняў з тыбецкіх, кіт., стараманг., цюрк., тунгуса-манчжурскіх і рус. моў. З канца 17 ст. бураты карысталіся стараманг. пісьменствам. З 1931 пісьменства на аснове лац., з 1939 — рус. графікі.

т. 3, с. 346

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСЕЦІ́НСКАЯ МО́ВА,

адна з іранскіх моў (усх. група); мова асецінаў. Пашырана ў Асеціі, на тэр. Цэнтр. Каўказа, у некаторых раёнах Грузіі і Паўд. Каўказа. Паходзіць ад моў качэўнікаў Паўн. Прычарнамор’я (скіфаў, сарматаў, аланаў і інш.). На асецінскую мову моцны ўплыў (асабліва ў фанетыцы і лексіцы) зрабілі каўказскія мовы. Мае 2 асн. дыялекты: іронскі (аснова літ. мовы) і дыгорскі.

Фаналагічная сістэма характарызуецца 7 галоснымі (моцнымі і слабымі) і 28 зычнымі, у т. л. змычна-гартаннымі гукамі. Граматычны лад аглюцінатыўны (у скланенні) і флектыўны (у спражэнні). Граматычнага роду няма. Першы пісьмовы помнік (грэч. Літары) — Зелянчукскі надпіс (941). У 1844 А.​М.​Шагрэн стварыў алфавіт на аснове кірыліцы, з 1923 пісьменства на аснове лац., з 1938 — рус. графікі.

т. 2, с. 28

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)