агаро́шыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. агаро́шу агаро́шым
2-я ас. агаро́шыш агаро́шыце
3-я ас. агаро́шыць агаро́шаць
Прошлы час
м. агаро́шыў агаро́шылі
ж. агаро́шыла
н. агаро́шыла
Загадны лад
2-я ас. агаро́ш агаро́шце
Дзеепрыслоўе
прош. час агаро́шыўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

агаро́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго.

Уразіць, здзівіць чым‑н. нечаканым; ашаламіць (у 3 знач.). Агарошыць пытаннем. □ Размова з Рокашам так агарошыла Кушэля, што ён забыўся, чаго сюды прыходзіў. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

огоро́шить сов., разг. агаро́шыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

агаро́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да агарошыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агаро́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад агарошыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zastrzelić

зак.

1. застрэліць;

2. разм. агарошыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)