агаласі́ць, -лашу́, -ло́сіш, -ло́сіць; -ло́шаны; зак., што.

1. Напоўніць якімі-н. гукамі.

А. лес песнямі.

2. Урачыста абвясціць, абнародаваць.

А. тэкст прывітальнай тэлеграмы.

|| незак. агало́шваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.) і агалаша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. агалашэ́нне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агаласі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. агалашу́ агало́сім
2-я ас. агало́сіш агало́сіце
3-я ас. агало́сіць агало́сяць
Прошлы час
м. агаласі́ў агаласі́лі
ж. агаласі́ла
н. агаласі́ла
Загадны лад
2-я ас. агаласі́ агаласі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час агаласі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

агаласі́ць, ‑лашу, ‑лосіш, ‑лосіць; зак., што.

1. Напоўніць паветра, прастору якімі‑н. гукамі (голасам, крыкам і пад.). Дзеці рассыпаліся па лесе і агаласілі яго сваім крыкам і шчэбетам. Колас.

2. Урачыста абвясціць, абнародаваць. Аж вось скончыліся прывітанні Савету, і камуністы агаласілі спіс прывітальных тэлеграм, якія трэба паслаць ад Савета. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агаласі́ць

1. (пра гукі) erfüllen vt;

ра́дасныя кры́кі агаласі́лі паве́тра Jbelgeschrei erfüllte die Luft;

2. (абвясціць, абнародаваць) beknntmachen, beknntgeben*, (паведаміць) verlutbaren vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

агало́шваць гл. агаласіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агалаша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да агаласіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агало́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад агаласіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агало́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да агаласіць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агалашэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. агалашаць — агаласіць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсу́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адсутнічае. Паказанні сведак, адсутных па законных прычынах, суд пастанавіў агаласіць у свой час. Колас.

2. Які не выяўляе ніякай цікавасці да навакольнага; безуважны (пра выраз вачэй, твару). Адсутны погляд.

3. у знач. наз. адсу́тны, ‑ага, м. Той, хто адсутнічае. Адзначыць адсутных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)