авіялі́нія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. авіялі́нія авіялі́ніі
Р. авіялі́ніі авіялі́ній
Д. авіялі́ніі авіялі́ніям
В. авіялі́нію авіялі́ніі
Т. авіялі́ніяй
авіялі́ніяю
авіялі́ніямі
М. авіялі́ніі авіялі́ніях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

авіялі́нія ж. авиали́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

авіялі́нія, ‑і, ж.

Пастаянны маршрут транспартных самалётаў паміж двума або некалькімі населенымі пунктамі; паветраная лінія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АВІЯЛІ́НІЯ,

авіятраса, паветраная лінія, зацверджаны маршрут рэгулярных палётаў пасаж. і грузавых самалётаў, верталётаў паміж вызначанымі пунктамі з адпаведнай яму прасторай над паверхняй зямлі (паветр. калідорам), у межах якой ажыццяўляецца палёт. Адрозніваюць авіялініі міжнародныя і ўнутраныя, у т. л. магістральныя і мясцовыя. Авіялініі забяспечваюцца аэрадромамі, наземнымі радыёнавігацыйнымі пунктамі, сродкамі кантролю і кіравання паветр. рухам. Гл. таксама Паветраны транспарт.

т. 1, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

авіялі́нія ж. Flúglini¦e f -, -en; Flúgroute [-ru:tə] f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

авіялі́нія

(ад авія- + лінія)

пастаянны маршрут транспартных самалётаў паміж двума або некалькімі населенымі пунктамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бі́знес-авіялі́нія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бі́знес-авіялі́нія бі́знес-авіялі́ніі
Р. бі́знес-авіялі́ніі бі́знес-авіялі́ній
Д. бі́знес-авіялі́ніі бі́знес-авіялі́ніям
В. бі́знес-авіялі́нію бі́знес-авіялі́ніі
Т. бі́знес-авіялі́ніяй
бі́знес-авіялі́ніяю
бі́знес-авіялі́ніямі
М. бі́знес-авіялі́ніі бі́знес-авіялі́ніях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

авиали́ния авіялі́нія, -ніі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПАВЕ́ТРАНАЯ ЛІ́НІЯ,

гл. Авіялінія.

т. 11, с. 467

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

А́ВІЯ... (ад лац. avis птушка),

першая састаўная частка складаных слоў, скарачэнне, якое абазначае «авіяцыйны», «паветраны», напр., авіямадэлізм, авіялінія.

т. 1, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)