авіе́тка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
авіе́тка |
авіе́ткі |
| Р. |
авіе́ткі |
авіе́так |
| Д. |
авіе́тцы |
авіе́ткам |
| В. |
авіе́тку |
авіе́ткі |
| Т. |
авіе́ткай авіе́ткаю |
авіе́ткамі |
| М. |
авіе́тцы |
авіе́тках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
авіе́тка ж., уст., ав. авие́тка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
авіе́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Устарэлая назва лёгкага (звычайна аднамеснага) самалёта з рухавіком малой сілы. Па-над горадам на захад З неразлучнай нашай парай З аўтаматамі наўзахват Авіетка зырка шпарыць. Крапіва.
[Фр. aviette.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АВІЕ́ТКА
(франц. aviette),
самалёт малой магутнасці, звычайна 1—2-месны.
т. 1, с. 63
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
авіе́тка
(фр. aviette)
уст. самалёт малой магутнасці, звычайна 1 — 2-месны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
авие́тка ав., уст. авіе́тка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
самалёт, аэраплан, паветраны карабель, паветраны лайнер / лёгкі: авіетка / бамбардзіровачны: бамбардзіроўшчык, бамбавоз / для знішчэння варожай авіяцыі: знішчальнік / той, што пікіруе: пікіроўшчык / знішчальны: ястрабок (разм.) / варожы: сцярвятнік (перан., зняваж.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)