аве́рнскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аве́рнскі аве́рнская аве́рнскае аве́рнскія
Р. аве́рнскага аве́рнскай
аве́рнскае
аве́рнскага аве́рнскіх
Д. аве́рнскаму аве́рнскай аве́рнскаму аве́рнскім
В. аве́рнскі (неадуш.)
аве́рнскага (адуш.)
аве́рнскую аве́рнскае аве́рнскія (неадуш.)
аве́рнскіх (адуш.)
Т. аве́рнскім аве́рнскай
аве́рнскаю
аве́рнскім аве́рнскімі
М. аве́рнскім аве́рнскай аве́рнскім аве́рнскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПРАВАНСА́ЛЬСКАЯ МО́ВА, аксітанская мова,

адна з раманскіх моў (гала-раманская група). Пашырана на Пд Францыі і ў Альпійскай Італіі. Мае 2 групы дыялектаў: паўн.-аксітанскія (лімузінскі, авернскі, праванса-альпійскі), сярэдне-аксітанскія (лангедокскі, праванскі) і гасконскі дыялект. У фанетыцы — адкрыты тэмбр галосных, захаванне пераднаціскных е і э, дыфтонгаў ai, oi, ou, ue, вымаўленне зычнага за насавым галосным, вял. колькасць слоў з націскам на перадапошнім складзе; у марфалогіі — спецыфічныя асаблівасці ўжывання часу дзеяслова, развітыя флексіі і інш. Літ. мова з 11 ст., з 13 ст. наз. П.м. У 12—13 ст. на П.м. шырока развіта паэзія трубадураў, сфарміравалася агульнаправансальская пісьм.-літ. мова. Пасля далучэння Праванса да Паўн. Францыі ў 13 ст. П.м. распалася на дыялекты. Пісьменства на аснове лац. графікі. Найб. старажытныя помнікі датуюцца 10—11 ст.

т. 12, с. 526

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)