авансава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак. і незак., каго-што.

Даць (даваць) аванс каму-, чаму-н.

А. рабочых.

А. прадпрыемства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

авансава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. авансу́ю авансу́ем
2-я ас. авансу́еш авансу́еце
3-я ас. авансу́е авансу́юць
Прошлы час
м. авансава́ў авансава́лі
ж. авансава́ла
н. авансава́ла
Загадны лад
2-я ас. авансу́й авансу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час авансу́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

авансава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. авансу́ю авансу́ем
2-я ас. авансу́еш авансу́еце
3-я ас. авансу́е авансу́юць
Прошлы час
м. авансава́ў авансава́лі
ж. авансава́ла
н. авансава́ла
Загадны лад
2-я ас. авансу́й авансу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час авансава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

авансава́ць сов. и несов. аванси́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

авансава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак. і незак., каго-што.

Даць (даваць) аванс каму‑н. Авансаваць калгаснікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

авансава́ць vrschießen* vt, vrstrecken vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

авансава́ць

(фр. avancer)

даваць аванс.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аванси́ровать сов. и несов. авансава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

авансава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. авансаваць, авансавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

awansować

незак. авансаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)