аб’е́здка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. гл. аб’ездзіць.

2. Дарога, па якой можна аб’ехаць якую-н. перашкоду.

Сцежак і аб’ездак было ў той мясцовасці многа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аб’е́здка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. аб’е́здка аб’е́здкі
Р. аб’е́здкі аб’е́здак
Д. аб’е́здцы аб’е́здкам
В. аб’е́здку аб’е́здкі
Т. аб’е́здкай
аб’е́здкаю
аб’е́здкамі
М. аб’е́здцы аб’е́здках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аб’е́здка ж.

1. объе́здка;

а. каня́ — объе́здка ло́шади;

2. разг. (дорога) объе́зд м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аб’е́здка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Дарога, пракладзеная побач, па якой можна аб’ехаць якую‑н. перашкоду. [Абрыцкі:] Наскрозь я бачу службу вашу! Чаму аб’ездак, сцежак многа?.. Колас.

2. Спец. Прывучванне хадзіць пад сядлом, у вупражы (пра коней). Аб’ездка маладых коней.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́ездка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

Спец. Прывучванне маладога каня хадзіць пад сядлом або ў запрэжцы; аб’ездка (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)