аб’е́дак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. аб’е́дак аб’е́дкі
Р. аб’е́дка аб’е́дкаў
Д. аб’е́дку аб’е́дкам
В. аб’е́дак аб’е́дкі
Т. аб’е́дкам аб’е́дкамі
М. аб’е́дку аб’е́дках

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аб’е́дак,

гл. аб’едкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

объе́дки мн. аб’е́дкі, -дкаў; недае́дкі, -дкаў; ед. аб’е́дак, -дка м.; недае́дак, -дка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аб’е́дкі, ‑аў; адз. аб’едак, ‑дка, м.

Рэшткі яды, недаедзеная кавалкі. Аб’едкі хлеба. // перан. Тое, што астаецца пасля каго‑н. (падзелу, карыстання і пад.). Яму суджана было нарадзіцца ў сям’і з дзевяці душ — і самаму апошняму. А апошняму заўсёды застаюцца аб’едкі. Усё падзялілі браты, пазабіралі ў пасаг сёстры. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ахара́такаб’едак’ (Касп.), ахряткі ’аб’едкі’ (гарадоц., Яшкін, вусн. паведамл.), рус. алан. охоратки ’рэшткі ежы, якія кідаюць жывёле’, магчыма, сюды ж і охорат ’чалавек, худы на выгляд’ пск., цвяр., асташ. (КСРНГ). Няясна, магчыма, да незафіксаванага *харатаць. Паводле Трубачова (пісьм.), да аскротак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашо́мак ’мяккі качан капусты’ стаўб. (Жд.), ’непрабітны чалавек’ (капыл., Цыхун, вусн. паведамл.), ошу͡омокаб’едак, агрызак’ (КСТ). Ад шамаць ’шалясцець’, ’ціха есці’ як ашамотак (гл.) ад шаматаць; o (у͡о) на месцы а пад націскам у выніку аналогіі да слоў з заканамерным чаргаваннем о/а, параўн. астопак і стаптаць, охопак і ахапак ад хапі́ць, хапа́ць; відаць, выпадковае падабенства да крым.-тат. ašamak ’есці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)