Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
абы-хто́, абы-каго́, займ. няпэўны.
1.Хто-н., хто папала, любы, кожны.
Гэту работу а. можа зрабіць.
2. (з адмоўем). Пра асобу, якая чым-н. выдзяляецца сярод іншых.
Ён не а.!
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абы-хто́ (род.абы-каго́) мест.неопр. кто́-нибудь; кто уго́дно, кто попа́ло; лишь бы кто;
гэ́та абы-хто́ зро́біць — э́то кто уго́дно (лишь бы кто) сде́лает;
◊ не абы-хто́ — лишь бы кто, не кто́-нибудь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абы-хто́, абы-каго, займ.няпэўны.
1.Хто‑н., любы, хто папала, кожны. Быць блазнам, весяліць абы-каго, Якая невясёлая задача!Лойка.
2. (задмоўем). Пра асобу, якая чым‑н. вылучаецца сярод іншых. [Старшыня калгаса:] — А вы думаеце, ён [Антось] сам абы-хто? Першакласны музыка і цясляр першай рукі.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абы-хто́займ. (кожны, хто папала) írgendwér, írgendjémand; írgendéiner
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
бры́нда, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -аў, ж. (разм., зневаж.).
Пра таго, хто без патрэбы ходзіць, сланяецца абы-дзе.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
whoever
[huˈevər]
pron.
хто-ко́лечы; абы́хто, хто заўго́дна
Whoever wants the book may have it — Хто заўго́дна мо́жа ўзя́ць гэ́тую кні́гу
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
валацу́га, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -цу́зе, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -цу́г (разм.).
1. Бяздомны чалавек, які не мае пэўнага прыстанішча і заняткаў.
2. Той, хто цягаецца абы-дзе, не працуе.
3. Той, хто празмерна заляцаецца да жанчын.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
2. Апынуцца ў якім-н. месцы, становішчы, абставінах (звычайна выпадкова, нечакана).
П. пад суд.
Сена папала пад дождж.
3.безас., каму. Пра спагнанні, непрыемнасці, якія атрымае або можа атрымаць хто-н. (разм.).
Пападзе табе, хлопча, ад бацькі за такое!
4.прош.папа́ла. У выразах (разм.): дзе папала (усё роўна дзе, абы-дзе), куды папала (абы-куды), чым папала (абы-чым), што папала (усё роўна што, абы-што), як папала (усё роўна як, у беспарадку, абы-як).
|| незак.папада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—3 знач.); наз.папада́нне, -я, н. (у 1 знач.).
Прамое п. снарада.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
напрыязджа́ць, ‑ае; безас.зак.
Прыехаць у вялікай колькасці. Напрыязджала дэлегатаў. □ Словам, вяселле было як трэба. Гасцей напрыязджала многа, і ўсё не абы-хто.Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)