абыя́кавасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. абыя́кавасць
Р. абыя́кавасці
Д. абыя́кавасці
В. абыя́кавасць
Т. абыя́кавасцю
М. абыя́кавасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абыя́кавасць ж. безразли́чие ср., равноду́шие ср.; (отсутствие участи, проявления чувств — ещё) безуча́стность, бесстра́стность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абыя́кавасць, ‑і, ж.

Адсутнасць цікавасці да каго‑, чаго‑н. Нават у найбольш слабых творах Чорнага няма іменна аднаго — абыякавасці да жыцця. Адамовіч. Не задавальняюць чытача творы, напісаныя з недаравальнай абыякавасцю да слова. Юрэвіч. // Раўнадушнасць да навакольнага наогул. Уражлівую душу [Тапурыя] ахапіла нейкая здранцвелая абыякавасць. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абыя́кавасць ж. Gléichgültigkeit f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

абыя́кавы, -ая, -ае.

Які не выяўляе ніякай цікавасці да каго-, чаго-н., безуважны, раўнадушны да ўсяго.

А. да людзей чалавек.

Абыякавыя адносіны да працы.

|| наз. абыя́кавасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

флегматы́зм, -у, м.

Незвычайны спакой, амаль поўная абыякавасць да ўсяго, вяласць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прастра́цыя, -і, ж. (кніжн.).

Прыгнечаны стан, поўная абыякавасць да наваколля.

Упадаць у прастрацыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апаліты́зм, -у, м.

Абыякавасць да пытанняў палітыкі, ухіленне ад удзелу ў грамадска-палітычным жыцці.

|| прым. апаліты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

безразли́чие ср. абыя́кавасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

apathy [ˈæpəθi] n. апа́тыя, абыя́кавасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)