ГЕРНГУ́ТЭРСКІЯ АБШЧЫ́НЫ,

рэлігійна-грамадскі рух у Прыбалтыцы ў 18—19 ст. Распаўсюдзіўся ў Латвіі з 1729 з мяст. Гернгутэ ў Саксоніі (адсюль назва). Вучэнне запазычылі ад «мараўскіх братоў» (гл. Чэшскія браты). Прапаведавалі працавітасць, беражлівасць і паслухмянасць, усе члены абшчыны называліся братамі і выбіралі са свайго асяроддзя старастаў. У гернгутэрстве лат. і эст. сяляне шукалі ратунак і вызваленне ад ням. памешчыкаў і пастараў. У 1743 Гернгутэрскія абшчыны забаронены. У 1764 Кацярына II дазволіла аднавіць дзейнасць Гернгутэрскіх абшчын. Найб. размаху яны дасягнулі ў 1-й пал. 19 ст. (у 1828 у Прыбалтыцы было больш за 40 тыс. гернгутэраў). У 2-й пал. 19 ст. колькасць абшчын скарацілася. Асобныя асяродкі руху існавалі і ў пач. 20 ст.

т. 5, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абшчы́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. абшчы́на абшчы́ны
Р. абшчы́ны абшчы́н
Д. абшчы́не абшчы́нам
В. абшчы́ну абшчы́ны
Т. абшчы́най
абшчы́наю
абшчы́намі
М. абшчы́не абшчы́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

абшчы́ннік, ‑а, м.

Член абшчыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бра́ція, -і, ж., зб.

1. Манахі адной абшчыны або манастыра.

2. (з азначэннем). Людзі аднаго кола; садружнасць (жарт.).

Марская б.

Уся наша б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

старэ́йшына, -ы, мн. -ы, -шын, м.

1. У радавым грамадстве: кіраўнік абшчыны.

2. Самы вопытны, спрактыкаваны, паважаны і аўтарытэтны член якога-н. калектыву.

С. тэатра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шэйх, -а, мн. -і, -аў, м.

1. У арабскіх краінах: галава роду, старэйшына абшчыны.

2. У мусульман: асоба, якая належыць да вышэйшага духавенства, вучоны-багаслоў, прававед.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́друб, -а, мн. адрубы́, адрубо́ў, м.

Участак зямлі, які атрымліваў селянін (у 1906—1916 гг.) у асабістую ўласнасць пры выхадзе з абшчыны.

|| прым. адрубны́, -а́я, -о́е.

Адрубная гаспадарка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патрыя́рх, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Старэйшына роду, родавай абшчыны.

2. Вышэйшая духоўная асоба, кіраўнік праваслаўнай царквы (у 1 знач.).

|| прым. патрыя́ршы, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абшчы́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да абшчыны. Абшчынная ўласнасць. Абшчыннае землекарыстанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

евангелі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Укладальнік Евангелля.

2. Член абшчыны евангельскіх хрысціян.

|| ж. евангелі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (да 2 знач.).

|| прым. евангелі́сцкі, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)