абшарпа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. (разм.).

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Знасіцца, падрацца (пра адзенне).

Абшарпалася адзенне.

2. Абнасіцца, абадрацца (пра чалавека).

Абшарпаўся за лета.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абшарпа́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абшарпа́юся абшарпа́емся
2-я ас. абшарпа́ешся абшарпа́ецеся
3-я ас. абшарпа́ецца абшарпа́юцца
Прошлы час
м. абшарпа́ўся абшарпа́ліся
ж. абшарпа́лася
н. абшарпа́лася
Дзеепрыслоўе
прош. час абшарпа́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абшарпа́цца сов., разг. оборва́ться, ободра́ться; обша́рпаться, обтрепа́ться; обшмы́гаться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абшарпа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Знасіцца, падрацца (пра адзенне). Паліто абшарпалася.

2. Абнасіцца, абадрацца (пра чалавека).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обша́рпаться абшарпа́цца, абадра́цца, абдзе́рціся;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обтрепа́ться абтрапа́цца, падра́цца, абшарпа́цца; абдры́пацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

занасі́цца, ‑носіцца; зак.

Забрудзіцца, абшарпацца ад доўгага нашэння. Занасілася Яськава бялізна, падралася. Лось. У многіх хлапцоў занасіліся кашулі, паадрываліся гузікі. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wystrzępić się

зак. абшарпацца, абдрапацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

абша́рпвацца несов., возвр., страд., разг. обрыва́ться, обдира́ться; обша́рпываться, обтрёпываться; обшмы́гиваться; см. абшарпа́цца, абша́рпваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обшлёпаться прост. збузава́цца; (истрепаться) абшарпа́цца, пашарпа́цца, абадра́цца, мног. паабдзіра́цца; (загрязниться) запэ́цкацца, мног. пазапэ́цквацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)