абчапля́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абчапля́юся абчапля́емся
2-я ас. абчапля́ешся абчапля́ецеся
3-я ас. абчапля́ецца абчапля́юцца
Прошлы час
м. абчапля́ўся абчапля́ліся
ж. абчапля́лася
н. абчапля́лася
Загадны лад
2-я ас. абчапля́йся абчапля́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час абчапля́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абчапля́цца I сов., разг. обве́шаться, уве́шаться

абчапля́цца II несов., возвр., страд., разг., см. абчэ́плівацца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абчапля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Абчапляць сябе чым‑н. з усіх бакоў. Між імі [вочкамі] павукі пазвівалі сабе гнёзды, і нельга было зайсці ў камору, каб не абчапляцца павуціннем. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абчапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., каго-што.

Абвешаць чым-н. каго-, што-н.

А. ёлку цацкамі.

|| незак. абчэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. абчапля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца (разм.); незак. абчэ́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абчапі́цца, ‑чаплюся, ‑чэпішся, ‑чапіцца; зак.

Тое, што і абчапляцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абчапі́цца сов., разг., см. абчапля́цца I

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абчэ́плівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абчапляцца, абчапіцца.

2. Зал. да абчэпліваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абчэ́плівацца несов., возвр., страд., разг. обве́шиваться, уве́шиваться; см. абчапля́цца I, абчэ́пліваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)