абці́нак
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
абці́нак |
абці́нкі |
| Р. |
абці́нка |
абці́нкаў |
| Д. |
абці́нку |
абці́нкам |
| В. |
абці́нак |
абці́нкі |
| Т. |
абці́нкам |
абці́нкамі |
| М. |
абці́нку |
абці́нках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
абці́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.
1. Адсечаны кавалак дрэва, бервяна і пад.
А. ад жардзіны.
2. Тое, ад чаго адсечана якая-н. частка.
Ад жардзіны застаўся адзін а.
|| прым. абці́нкавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абці́нак, -нка м. обру́бок, обре́зок
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абці́нак, ‑нка, м.
Адсечаная частка чаго‑н. (бервяна, дрэва і пад.). Абцінак жардзіны. // Тое, ад чаго адсечана якая‑н. частка. Ад дрэва астаўся адзін абцінак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абці́нак Поплаў, лужок сярод поля ў выглядзе ўпадзіны, у якой збіраецца веснавая вада (Лід.).
□ ур. Абцінак каля в. Бабры Лід.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)