абцерушы́ць, -церушу́, -цяру́шыш, -цяру́шыць; -цяру́шаны; зак., што.

1. Абтрэсці, абабіць (пыл, снег і пад.) з чаго-н.

А. пясок з вопраткі.

2. Памяўшы, аддзяліць, вытрасці.

А. каласы.

|| незак. абцяру́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абцерушы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абцерушу́ абцяру́шым
2-я ас. абцяру́шыш абцяру́шыце
3-я ас. абцяру́шыць абцяру́шаць
Прошлы час
м. абцерушы́ў абцерушы́лі
ж. абцерушы́ла
н. абцерушы́ла
Загадны лад
2-я ас. абцерушы́ абцерушы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час абцерушы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абцерушы́ць сов.

1. отряхну́ть, отрясти́;

2. осы́пать; запороши́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абцерушы́ць, ‑церушу, ‑цярушыш, ‑цярушыць; зак., што.

1. Абтрэсці, абабіць (снег, пыл і пад.) з чаго‑н. Мацей Кулеш.. ля парога абцерушыў з шапкі і з каўняра мокры снег. Шамякін. Хлопцы падняліся бледныя, разгубленыя, моўчкі абцерушылі пясок са штаноў і кашуляў і гэтак жа моўчкі рушылі далей. Якімовіч.

2. Памяўшы, аддзяліць (пра зерне, колас). [Пятро] працягнуў руку, сарваў пару каласоў і, абцерушыўшы іх, пяшчотна перасыпаў буйныя залатыя зерні. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абцерусі́ць сов., см. абцерушы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ацерушы́ць, ацерушу, ацярушыш, ацярушыць; зак., каго-што.

Тое, што і абцерушыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)