Абха́зская Автоно́мная Респу́блика Абха́зская Аўтано́мная Рэспу́бліка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Абхазская мова 1/47; 9/407

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АБХА́ЗСКАЯ МО́ВА,

адна з іберыйска-каўказскіх моў (абхаза-адыгская група). Пашырана пераважна ў Абхазіі і некаторых краінах Бл. Усходу. Мае 2 дыялекты: абжуйскі (аснова літ. мовы) і бзыбскі, блізкія да абазінскай мовы.

Фанетыка багатая сістэмай зычных (58) пры наяўнасці 2 галосных фанем («а», «ы»). Націск інтэнсіўны, нефіксаваны. Граматычны лад аглюцінатыўна-сінтэтычны. У марфалогіі няма сістэмы скланення; структура дзеяслова вызначаецца мноствам грамат. катэгорый. Пісьменства створана ў 1862 на рус., у 1928 на лац. аснове, у 1938 пераведзена на груз., з 1954 — на рус. графіку.

Літ.:

Ломтатидзе К.В. Абхазский язык // Языки народов СССР. М., 1967. Т. 4.

т. 1, с. 52

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Адыга-абхазская група моў 7/285

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Адыга-абхазская група народаў 7/432

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Абхазская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка 1/45— 47; 10/138

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

абха́зскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абха́зскі абха́зская абха́зскае абха́зскія
Р. абха́зскага абха́зскай
абха́зскае
абха́зскага абха́зскіх
Д. абха́зскаму абха́зскай абха́зскаму абха́зскім
В. абха́зскі (неадуш.)
абха́зскага (адуш.)
абха́зскую абха́зскае абха́зскія (неадуш.)
абха́зскіх (адуш.)
Т. абха́зскім абха́зскай
абха́зскаю
абха́зскім абха́зскімі
М. абха́зскім абха́зскай абха́зскім абха́зскіх

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

грузі́на-абха́зскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. грузі́на-абха́зскі грузі́на-абха́зская грузі́на-абха́зскае грузі́на-абха́зскія
Р. грузі́на-абха́зскага грузі́на-абха́зскай
грузі́на-абха́зскае
грузі́на-абха́зскага грузі́на-абха́зскіх
Д. грузі́на-абха́зскаму грузі́на-абха́зскай грузі́на-абха́зскаму грузі́на-абха́зскім
В. грузі́на-абха́зскі (неадуш.)
грузі́на-абха́зскага (адуш.)
грузі́на-абха́зскую грузі́на-абха́зскае грузі́на-абха́зскія (неадуш.)
грузі́на-абха́зскіх (адуш.)
Т. грузі́на-абха́зскім грузі́на-абха́зскай
грузі́на-абха́зскаю
грузі́на-абха́зскім грузі́на-абха́зскімі
М. грузі́на-абха́зскім грузі́на-абха́зскай грузі́на-абха́зскім грузі́на-абха́зскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ІБЕРЫ́ЙСКА-КАЎКА́ЗСКІЯ МО́ВЫ, каўказскія мовы,

умоўная назва сукупнасці каля 40 аўтахтонных (карэнных) моў Каўказа. Пашыраны пераважна на Паўн. Каўказе, у Закаўказзі, Турцыі і Іране. Пытанне іх роднасці з інш. мовамі свету канчаткова не высветлена. І.-к.м. падзяляюць на 3 групы: абхазска-адыгскія, картвельскія і нахска-дагестанскія мовы (паводле інш. класіфікацыі нахска-дагестанскую групу падзяляюць на 2 — нахскую і дагестанскую). Найб. пашырана грузінская мова, што мае стараж. пісьменства. Пасля 1917 літаратурнымі сталі абазінская, абхазская, аварская, адыгейская, даргінская, інгушская, кабардзінская, лакская, лезгінская, табасаранская і чэчэнская. Алфавіты на арабскай і лац. графіцы, у 1936—39 пераведзены на рускую. Астатнія 25 моў бяспісьменныя (занская, сванская, бацбійская, убыхская і шэраг дагестанскіх моў).

Асаблівасць фанетыкі І.-к.м. — багатая сістэма зычных (напр., ва убыхскай мове 82 зычныя). Марфалогія І.-к.м. аглюцінатыўная (з элементамі фузіі ў нахска-дагестанскіх і з’явамі полісінтэтызму ў абхаза-адыгскіх мовах); прэфіксальны лад — агульнакаўк. рыса словазмянення і словаўтварэння. Іменныя класы раней уласцівы ўсім І.-к.м. Асаблівасць сінтаксісу — наяўнасць эргатыўнай канструкцыі сказа. Лексіка ўключае шмат агульных запазычанняў з араб., іранскай, цюркскіх і інш. моў.

Літ.:

Климов Г.А., Алексеев М.Е. Типология кавказских языков. М., 1980;

Климов Г.А. Введение в кавказское языкознание. М., 1986.

А.​Я.​Супрун.

т. 7, с. 143

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРУЗІ́НА-АБХА́ЗСКІ КАНФЛІ́КТ 1990-х г. З’явіўся вынікам рэзкага абвастрэння супярэчнасцей у груз.-абх. адносінах, выкліканага незадаволенасцю Абхазіі сваім дзярж. статусам і нац. палітыкай груз. кіраўніцтва. Масавыя антыгруз. хваляванні абх. насельніцтва адбыліся ў 1964, 1967, 1978. У 1989 канфлікт выліўся ў кровапралітнае сутыкненне, якое ўдалося лакалізаваць. У лют. 1992 Вярх. Савет Грузіі прыняў рашэнне аб увядзенні ў дзеянне Канстытуцыі Груз. Дэмакр. Рэспублікі 1921, у якой Абхазская АССР як суб’ект дзярж.-прававых адносін не згадвалася. У адказ Вярх. Савет Абхазіі прыняў рашэнне аб вяртанні да Канстытуцыі рэспублікі 1925, дзе абумоўліваліся дагаворныя адносіны паміж Грузіяй і Абхазіяй. У ліп.жн. 1992 становішча ў Зах. Грузіі і Абхазіі рэзка абвастрылася. 14.8.1992 сілы нац. гвардыі Грузіі ўвайшлі на тэр. Абхазіі. Груз. кіраўніцтва заявіла, што гэта вымушаная мера, якая мае на мэце абарону камунікацый. Кіраўніцтва Абхазіі назвала дзеянні груз. боку «ўзброенай агрэсіяй супраць рэспублікі з мэтай яе акупацыі». Грузіна-абхазскі канфлікт імкліва выходзіў за рамкі Грузіі, дэстабілізуючы становішча ва ўсім каўк. рэгіёне. У канцы 1993 пачаліся груз.-абх. перагаворы пад эгідай ААН. 4.4.1994 груз. і абх. дэлегацыі падпісалі ў Маскве Дэкларацыю аб мерах паліт. ўрэгулявання, якая ўключала адмову абодвух бакоў ад выкарыстання ваен. сілы і пагадненне аб добраахвотным вяртанні бежанцаў і перамешчаных асоб. У зону грузіна-абхазскага канфлікту ўведзены міратворчыя сілы Расіі. Толькі за 1 год абодва бакі страцілі каля 10 тыс. чал., матэрыяльныя страты склалі больш як 500 млрд. руб. (у цэнах жн. 1992). У жн. 1997 у Тбілісі прынята груз.-абх. заява аб намеры бакоў завяршыць канфлікт і аднавіць адносіны мірнага жыцця і ўзаемнай павагі.

Літ.:

Белая книга Абхазии: Док., материалы, свидетельства [1992—1993]. М., 1993.

В.​С.​Клімовіч.

т. 5, с. 455

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)