АБУЧА́ЛЬНАЯ МАШЫ́НА,

тэхнічная сістэма, якая часткова або поўнасцю выконвае функцыі выкладчыка ў працэсе праграмаванага навучання. Выдае порцыі матэрыялу, кантрольныя заданні ў паслядоўнасці, адпаведнай абучальнай праграме, у тэмпе, зручным для навучэнца; вызначае правільнасць выканання кантрольных заданняў, характар памылак, далейшую паслядоўнасць праходжання курса. Мадэлявальныя абучальныя машыны (трэнажоры) прызначаны для набыцця практычных навыкаў і трэніроўкі, калі ва ўмовах рэчаіснасці гэта звязана з вял. цяжкасцямі, эканамічна немэтазгодна або немагчыма, напр. пры навучанні касманаўтаў, вадзіцеляў трансп. сродкаў, аператараў складаных машын і агрэгатаў. Як абучальная машына можа выкарыстоўвацца ЭВМ.

т. 1, с. 50

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБУЧА́ЛЬНАЯ ПРАГРА́МА,

апісанне працэсу праграмаванага навучання, якое змяшчае навуч. матэрыял, заданні для яго засваення, указанні па іх выкананні і кантролі. У залежнасці ад парадку падачы інфармацыі бывае лінейная або разгалінаваная. Афармляецца ў выглядзе невял. раздзелаў навуч. матэрыялу з кантрольнымі пытаннямі і ўказаннямі. Фіксуецца на кінаплёнцы, дыяпазітывах, у форме кнігі (праграмаваны падручнік), запісваецца на магн. плёнку (для ўзнаўлення праз магнітафон), уводзіцца ў памяць ЭВМ.

т. 1, с. 50

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абуча́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абуча́льны абуча́льная абуча́льнае абуча́льныя
Р. абуча́льнага абуча́льнай
абуча́льнае
абуча́льнага абуча́льных
Д. абуча́льнаму абуча́льнай абуча́льнаму абуча́льным
В. абуча́льны (неадуш.)
абуча́льнага (адуш.)
абуча́льную абуча́льнае абуча́льныя (неадуш.)
абуча́льных (адуш.)
Т. абуча́льным абуча́льнай
абуча́льнаю
абуча́льным абуча́льнымі
М. абуча́льным абуча́льнай абуча́льным абуча́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)