абтура́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. абтура́цыя
Р. абтура́цыі
Д. абтура́цыі
В. абтура́цыю
Т. абтура́цыяй
абтура́цыяю
М. абтура́цыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абтура́цыя ж., спец. обтюра́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АБТУРА́ЦЫЯ,

герметызацыя канала ствала пры выстрале для прадухілення прарыву парахавых газаў. Забяспечвае дальнабойнасць і бяспечнасць стральбы. У зброі з патронным зараджаннем абтурацыя дасягаецца выкарыстаннем латуннай гільзы, якая расшыраецца пры выстрале і забяспечвае герметызацыю ствала з боку затвора. У артыл. гарматах з бязгільзавым зараджаннем абтурацыя ажыццяўляецца з дапамогай абтуратара. Прарыву газаў у бок руху снарада перашкаджаюць вядучыя паяскі снарадаў і абалонкі куль, у мінамётах — канаўкі на цыліндрычнай частцы міны.

т. 1, с. 47

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абтура́цыя

(фр. obturation, ад лац. obturare = закупорваць)

ваен. герметызацыя канала ствала, якая не дапускае прарыву парахавых газаў пры выстрале з агнястрэльнай зброі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

обтюра́ция воен. абтура́цыя, -цыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)