абстру́кцыя, -і, ж. (кніжн.).

Дзеянне, адкрыта накіраванае на зрыў чаго-н., наўмысны зрыў у знак пратэсту якога-н. мерапрыемства шумам, выкрыкамі і пад.

Учыніць каму-н. абструкцыю.

|| прым. абструкцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абстру́кцыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. абстру́кцыя абстру́кцыі
Р. абстру́кцыі абстру́кцый
Д. абстру́кцыі абстру́кцыям
В. абстру́кцыю абстру́кцыі
Т. абстру́кцыяй
абстру́кцыяю
абстру́кцыямі
М. абстру́кцыі абстру́кцыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абстру́кцыя ж. обстру́кция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абстру́кцыя, ‑і, ж.

Кніжн. Метад барацьбы, пераважна парламенцкай, накіраванай на зрыў якога‑н. мерапрыемства (выступлення, пасяджэння, сходу) шляхам выкрыкаў і пад. Парламенцкая абструкцыя. // Дзеянне, адкрыта накіраванае на зрыў чаго‑н.

[Ад лац. obstructio — перашкода.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абструкцыя 1/41

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АБСТРУ́КЦЫЯ

(ад лац. abstructio перашкода, забарона),

від пратэсту, метад барацьбы, дзеянні, учынкі асоб ці калектываў, накіраваныя на зрыў якога-небудзь мерапрыемства, прапановы. Найб. пашырана ў парламентах — доўгія прамовы, якія не маюць дачынення да справы.

т. 1, с. 46

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абстру́кцыя ж. Obstruktin f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

абстру́кцыя

(лац. obstructio = перашкода)

від пратэсту, метад барацьбы, дзеянні, учынкі асоб ці калектываў, накіраваныя на зрыў якога-н. мерапрыемства, прапановы; найбольш пашырана ў парламентах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

абстру́кцыя

(лац. obstructio = перашкода)

метад барацьбы, звычайна парламенцкай, які выражаецца ў наўмысным зацягванні або зрыве пасяджэнняў, непажаданых рашэнняў шляхам выкрыкаў, выступленняў з доўгімі прамовамі і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

обстру́кция абстру́кцыя, -цыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)