абста́ць

дзеяслоў, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - абста́нем
2-я ас. - абста́неце
3-я ас. - абста́нуць
Прошлы час
м. абста́ў абста́лі
ж. абста́ла
н. абста́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час абста́ўшы

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абста́ць сов., разг. обступи́ть;

дзе́ці ~та́лі машы́ну — де́ти обступи́ли маши́ну

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абста́ць, ‑станем, ‑станеце, ‑стануць; зак., каго-што.

Абступіць з усіх бакоў, акружыць. Гімназісткі абсталі воз, і кожная.. пыталася ў хлапчука, чаго ён плача. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абстава́ць несов., разг. обступа́ть; см. абста́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акружыць, абкружыць, абступіць, абстаць, абсесці, аблегчы; абняць, ачапіць, аблажыць, акучыць (разм.); блакіраваць (перан.) □ узяць у клешчы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)