абскрэ́бці, -рабу́, -рабе́ш, -рабе́; -рабём, -рабяце́, -рабу́ць; -ро́б, -рэ́бла; -рабі́; -рэ́бены; зак., што.

Скрабучы, ачысціць што-н.

А. моркву.

А. бульбіну.

|| незак. абскраба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і абскрэ́бваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абскрэ́бці

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абскрабу́ абскрабё́м
2-я ас. абскрабе́ш абскрабяце́
3-я ас. абскрабе́ абскрабу́ць
Прошлы час
м. абскро́б абскрэ́блі
ж. абскрэ́бла
н. абскрэ́бла
Загадны лад
2-я ас. абскрабі́ абскрабі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час абскро́бшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абскрэ́бці, ‑скрабу, ‑скрабеш, ‑скрабе; ‑скрабём, ‑скрабяце; пр. абскроб, ‑скрэбла і ‑скрабла; зак., што.

Ачысціць што‑н., скрабучы яго паверхню. [Хлопчыкі] ужо абскрэблі сабе па адной [моркве]... Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абскрэ́бці гл. абскрабаць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

аскрэ́бці, -рабу́, -рабе́ш, -рабе́; -рабём, -рабяце́, -рабу́ць; -ро́б, -рэ́бла; -рабі́; -рэ́бены; зак., што.

Тое, што і абскрэбці.

|| незак. аскраба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і аскрэ́бваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абскраба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абскрэбці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абскрэ́бваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абскрэбці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обскобли́ть сов. аскрэ́бці, мног. пааскраба́ць, абскрэ́бці, мног. паабскраба́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абскраба́нне, ‑я.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абскрабаць — абскрэбці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абскрэ́бванне, ‑я.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абскрэбваць — абскрэбці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)