абсалю́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. абсалю́цыя
Р. абсалю́цыі
Д. абсалю́цыі
В. абсалю́цыю
Т. абсалю́цыяй
абсалю́цыяю
М. абсалю́цыі

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абсалю́цыя

(лац. absolutio = вызваленне)

1) пастанова суда, якая вызваляе падсуднага ад пакарання;

2) адпушчэнне грахоў (у католікаў).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Абсалю́цыя ’адпушчэнне грахоў’ (Нас.), ст.-бел. абсолюция з 1647 (Нас. Гіст.) < лац. absolutio ’звальненне’. Запазычанне хутчэй за ўсё праз польскае пасрэдніцтва, паколькі звязана з царкоўнай тэрміналогіяй (польск. absolucja).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

absolution

[,æbsəˈlu:ʃən]

n.

1) адпушчэ́ньне; разграшэ́ньне n.; абсалю́цыя f.

absolution of sins — адпушчэ́ньне грахо́ў

2) дарава́ньне n.

absolution from guilt — дарава́ньне віны́

3) апраўда́ньне n. (ад віны́ ці абвінава́чаньня)

4) звальне́ньне n. (ад абавя́зкаў ці абяца́ньня)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)