Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
абса́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -са́д, ж.
1. Дрэвы, кусты, пасаджаныя ўздоўж ці вакол чаго-н.; насаджэнні.
Усцяж шляху зелянела маладая а.
2. Тое, што і шуфляда (у 2 знач.).
А. для акна.
|| прым.абса́давы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абса́даж.
1. насажде́ния мн.;
2.обл., см. шуфля́да 2
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абса́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Дрэвы, кусты, якія пасаджаны ўздоўж ці вакол чаго‑н.; насаджэнне. Кусціўся.. [алешнік] густа, нібы маладая абсада, і ўсцяж шляху.Сачанка.Над усім пейзажам пачынае панаваць хутар і абсады шляхціца Мазавецкага.Адамовіч.
2. Тое, што і шуфляда (у 2 знач.). Круглы двор — гэта і стальмашня, дзе робяцца драбіны для калёс, палазы для саней, абсада для вокан.Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абса́даж (зялёнаяпасадка) Аnpflanzung f -, -en; Grünanlage f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
абса́да Насаджэнні дрэў і кустоў вакол сядзібы, саду, двара, хаты, паабапал дарогі, уздоўж вуліцы (Глуск.Янк. II, Слаўг., Шчуч.). Тое ж абса́дка, вянок. (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)