абрэвіяту́ра, -ы, мн. -ы, -ту́р, ж. (кніжн.).

Складанаскарочанае слова, утворанае шляхам скарачэння матывуючай адзінкі, напр.:

БДУ, ЦЭЦ, філфак.

|| прым. абрэвіяту́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абрэвіяту́ра

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. абрэвіяту́ра абрэвіяту́ры
Р. абрэвіяту́ры абрэвіяту́р
Д. абрэвіяту́ры абрэвіяту́рам
В. абрэвіяту́ру абрэвіяту́ры
Т. абрэвіяту́рай
абрэвіяту́раю
абрэвіяту́рамі
М. абрэвіяту́ры абрэвіяту́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абрэвіяту́ра ж. аббревиату́ра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абрэвіяту́ра, ‑ы, ж.

1. Складанаскарочанае слова, напрыклад: мясцком, насценгазета, а таксама літарнае скарачэнне некалькіх слоў, напрыклад: БССР, ЦК КПСС, БелСЭ.

2. Умоўнае скарачэнне слоў на пісьме, напрыклад: і г. д. (і гэтак далей), гл. (глядзі) і інш.

[Лац. abbreviatura.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АБРЭВІЯТУ́РА (італьян. abbreviatura ад лац. abbrevio скарачаю),

1) у мове — назоўнік, утвораны шляхам спалучэння некалькіх слоў, якія ўваходзяць у новае часткамі. Абрэвіяцыя (утварэнне абрэвіятуры) як спосаб словаўтварэння пашырылася ў асн. еўрап. мовах на пач. 20 ст., у бел. мове — у 1920-я г. У сучаснай бел. мове паводле структуры вылучаюцца абрэвіятуры: ініцыяльныя (з пачатковых літар — ВНУ або гукаў — ААН), складовыя (з пачатковых частак слоў — сельмаг); змешанага (складова-ініцыяльнага) тыпу; утвораныя з часткі першага слова і канцавой — другога (мапед); з пачатковай часткі і цэлага слова (дзяржзаказ).

2) У музыцы — сімволіка муз. тэксту (спец. знакі, літары, лічбы), якая служыць для спрашчэння або скарачэння нотнага пісьма. Абрэвіятуры спрашчэння абазначаюць паўтарэнне раздзелаў формы твора, элементаў муз. мовы, выканальніцкіх адценняў, паўз, перанясенне гукаў на актаву і больш уверх ці ўніз. Абрэвіятуру скарачэння выкарыстоўваюць у назвах муз. інструментаў, для пазначэння дынамічных і выразных адценняў, выканальніцкіх прыёмаў, а таксама ў назвах муз. тэм і твораў.

Т.​Г.​Мдывані (музыка).

т. 1, с. 41

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абрэвіяту́ра ж. Ábkürzung f -, Abbreviatúr [-v-] f -, -en, Kúrzwort n -es, -wörter

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

абрэвіяту́ра

(іт. abbreviatura, ад лац. abbreviare = скарачаць)

1) складанаскарочанае слова, утворанае з пачатковых частак, пачатковых літар або гукаў некалькіх слоў;

2) знакі скарачэння ў нотным пісьме.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

абрэвіяту́ра

(іт. abbreviatura, ад лац. abbreviare = скарачаць)

слова, утворанае з пачатковых частак, пачатковых літар або гукаў некалькіх слоў, напр. лясгас (лясная гаспадарка), ЦУМ (Цэнтральны універсальны магазін).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

аббревиату́ра абрэвіяту́ра, -ры ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

acronym [ˈækrənɪm] n. ling. акро́нім, абрэвіяту́ра (утвораная з пачатковых літар)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)