Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
абры́ў, -ры́ву, мн. -ры́вы, -ры́ваў, м.
1.гл. абарваць¹, абарвацца.
2. Месца, дзе што-н. абарвана.
А. лініі.
3. Круты схіл, адкос берага ракі.
Скочыць з абрыву.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абры́ў, -ры́ву м., в разн. знач. обры́в;
а. ні́ткі — обры́в ни́тки;
стая́ць над абры́вам — стоя́ть над обры́вом
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абры́ў, ‑рыву, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. абрываць — абарваць 1 (у 2 знач.) і абрывацца — абарвацца (у 1 знач.).
2. Месца, дзе абарвана што‑н. Абрыў лініі.
3. Круты схіл берага, скалы і пад., які ўзнік у выніку абвалу ці асыпання зямлі. Схілы ўсюды вельмі крутыя, частыя абрывы, на адхонах амаль усюды, густа буяе лес.Мележ.Да белае хаткі На стромкім абрыве Плыў човен рыбацкі, Бясшумны, як прывід.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АБРЫ́Ў,
схіл рачной даліны, берагоў мора, ракі, возера, вадасховішча, яра стромкасцю больш за 55°, вышынёй (глыб.) ад некалькіх да дзесяткаў метраў. На фарміраванне абрыву ўплываюць тэктанічныя рухі, працэсы абразіі (кліф), эрозіі (рачныя тэрасы) і інш. Пры замаруджванні ці спыненні гэтых працэсаў абрыў траціць стромкасць і паступова ператвараецца ў пакаты схіл. На Беларусі абрывы часцей бываюць на сугліністых і лёсападобных грунтах, радзей на месцах знаходжання былых вял. прыледавіковых азёраў.