абру́сны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
абру́сны |
абру́сная |
абру́снае |
абру́сныя |
| Р. |
абру́снага |
абру́снай абру́снае |
абру́снага |
абру́сных |
| Д. |
абру́снаму |
абру́снай |
абру́снаму |
абру́сным |
| В. |
абру́сны (неадуш.) абру́снага (адуш.) |
абру́сную |
абру́снае |
абру́сныя (неадуш.) абру́сных (адуш.) |
| Т. |
абру́сным |
абру́снай абру́снаю |
абру́сным |
абру́снымі |
| М. |
абру́сным |
абру́снай |
абру́сным |
абру́сных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
абру́сны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да вырабу абрусаў. Абруснае палатно.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АБРУ́СНЫ,
асоба пры двары вял. князя ВКЛ, якая наглядала за сталовай бялізнай, у прыватнасці за абрусамі. З 16 ст. абрусны — ганаровае званне.
т. 1, с. 40
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абру́сны и абру́савы ска́тертный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абру́с, -а, мн. -ы, -аў, м.
Кавалак тканіны спецыяльнага вырабу, якім засцілаюць стол; настольнік.
Кужэльны а.
|| прым. абру́сны, -ая, -ае і абру́савы, -ая, -ае.
Абруснае палатно.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абру́савы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і абрусны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Абру́с ’кусок спецыяльна вытканай тканіны, якой засцілаюць стол’, абрусны ’ручнік на іконах’, укр. обрус, рус. обрус, чэш. obrus, славац. obrus, польск. obrus ’абрус’, балг. обрус ’уціральнік’, славен. obrus ’абрус’; o‑brusъ: brъsnǫti: ц.-слав. бръснѧти, славен. (o)brisati, серб.-харв. бри̏сати, ’уціраць’ (Фасмер, 3, 108). Меркаванне аб польскім паходжанні бел. абрус (Мядзв.) беспадстаўнае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)