абро́жак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. абро́жак абро́жкі
Р. абро́жка абро́жкаў
Д. абро́жку абро́жкам
В. абро́жак абро́жкі
Т. абро́жкам абро́жкамі
М. абро́жку абро́жках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

абро́жак, -жка м., обл. оше́йник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абро́жак, ‑жка, м.

Абл. Раменьчык, які надзяецца на шыю жывёле; нашыйнік. Для Рыжыка гаспадар зрабіў будку, купіў ланцуг і пашыў моцны аброжак з гужа. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абро́жак м Hlsband n -(e)s, -bänder (для жывёл)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Абро́жак, аброжка ’ашыйнік’ (БРС, Нас.), польск. obroża, obróż. Апошняе да *ob‑vorz‑ja (прасл. verzti ’вязаць’). Аб польскім паходжанні бел. аброжак, аброжка сведчыць агаласоўка, гл. Машынскі, ZNUK, 12, 5, 18.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нашы́йнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Ашыйнік, аброжак.

Пашыць н.

|| прым. нашы́йнікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ашы́йнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Раменьчык са спражкай, які надзяваюць на шыю сабаку і інш. жывёлам; аброжак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

оше́йник ашы́йнік, -ка м., абро́жак, -жка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

obroża

ж. ашыйнік, аброжак

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

naszyjnik

м. ашыйнік, аброжак

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)