абрасе́лы, -ая, -ае.

Мокры ад расы, пакрыты расою.

А. куст.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абрасе́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абрасе́лы абрасе́лая абрасе́лае абрасе́лыя
Р. абрасе́лага абрасе́лай
абрасе́лае
абрасе́лага абрасе́лых
Д. абрасе́ламу абрасе́лай абрасе́ламу абрасе́лым
В. абрасе́лы (неадуш.)
абрасе́лага (адуш.)
абрасе́лую абрасе́лае абрасе́лыя (неадуш.)
абрасе́лых (адуш.)
Т. абрасе́лым абрасе́лай
абрасе́лаю
абрасе́лым абрасе́лымі
М. абрасе́лым абрасе́лай абрасе́лым абрасе́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абрасе́лы разг., см. ро́сны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абрасе́лы, ‑ая, ‑ае.

Абмоклы ў расе; пакрыты расою. Хоць дзень ідзе на спад, але У вачах смяшынкі-д’яблікі. У абраселым падале Ты мне падносіш яблыкі. Барадулін. [Антон] зачарпнуў рукою вады, памыў твар, потым.. кінуў пінжак на густы абраселы палын і зморана шмякнуўся на яго. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мокры, змакрэлы, змоклы, змочаны, замочаны, намоклы, намочаны, памочаны, прамоклы, абмоклы / ад расы: росны, расяны, аброшаны, зарошаны, абраселы □ хоць круці, хоць выкручвай

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)